Жыццё ў барацьбе (казка-прытча) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Жыццё ў барацьбе (казка-прытча)
Жыццё ў барацьбе (казка-прытча)
Колькі часу існуе на нашым блакітным зямным шарыку святло і цемра, столькі ж часу на ім суіснуюць светлыя і цёмныя сілы.      Калісьці вельмі даўно на адным боку Зямлі пасяліўся Анёл, а на іншым – Чорт. Анёл вельмі жадаў, каб усе людзі на Зямлі кахалі адзін аднаго. Ён пасадзіў у сваім садзе яблыні і вырасціў на іх райскія яблычкі.
     Чалавек, паспытаўшы яблычак з Анёльскага саду, насычваўся высакароднымі пачуццямі. Ён станавіўся добрым, прыязным, бескарыслівым, клапатлівым, спачувальным, шчодрым. І на светлым боку Зямлі станавілася ўсё больш і больш людзей з такімі выдатнымі душэўнымі якасцямі. Яны жылі паміж сабой у каханні і згодзе, ставіліся адзін да аднаго з павагай, каханнем і клопатам.
     На іншам жа боку Зямлі ў сваім цёмным царстве жыў Чорт і марыў надзяліць усіх людзей цёмнымі д’ябальскімі сіламі. І ён пасадзіў у сваім садзе яблыні. Але на іх выраслі зусім не такія яблычкі, як у садзе Анёла. Чалавек, паспытаўшы яблычак з чартоўскага саду, станавіўся злым, зайздросным, жорсткім, прагным, хлуслівым і бессардэчным. Ён пачынаў біцца з іншымі людзьмі, спрабуючы сілай даказаць сваю перавагу над імі. Паступова на цёмным боку Зямлі ўсё больш і больш людзей заражаліся чартоўскімі душэўнымі якасцямі.
     Прайшоў час. І як змешваюцца пясчынкі на Зямлі, усе людзі, якія жылі на ёй, таксама змешваліся, ператасоўваліся паміж сабой. Вось так і сталі жыць побач адно з адным добрыя і злыя, шчодрыя і скупыя, хлуслівыя і сумленныя, крывадушнікі і праўдалюбы, зайздросныя і высакародныя, вясёлыя і змрочныя, жыццярадасныя і буркуны. Цяжка ім жыць побач на адной планеце. Вельмі часта яны не знаходзяць агульнай мовы, спрачаюцца, лаюцца і нават ваююць.
     А бедная Зямля ўсё бачыць і разумее. Ёй вельмі хочацца спакойнага, радаснага і шчаслівага жыцця. Яна прыкрываецца цудоўнымі лясамі, травой, кветкамі, напаўняецца Анёльскім спевам птушак і музыкай. Але Чорт не жадае гэтага. Ён сцірае з твару Зямлі прыродную прыгажосць, спрабуючы займець уладу і ўплыў нават над ёю. Толькі Зямля яшчэ досыць моцная, каб вырвацца з чартоўскага палону. Яна абнаўляецца, расквітае, змагаецца з Чортам усімі сіламі. І ёй дапамагае ў гэтым Анёл-захавальнік і Чароўнае Каханне.
     
      Гэты аповед на рускай мове
25.08.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100