Дзеці Часу (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Дзеці Часу (казка)
Дзеці Часу (казка)
Столькі ж часу, колькі на Зямлі існуе жыццё, жывуць на ёй два родных брата і дзве сястры – ружовашчокая блакітнавокая Раніца, бялявы зялёнавокі Дзень, сінявокі Вечар і чарнавокая смуглянка Ноч. Кожны з іх па-свойму вельмі прыгожы, і ўсе яны – вялікія рабацягі. Іх бацька, Час, загадаў ім добрасумленна выконваць сваю працу, ніколі не спазняцца і своечасова змяняць адно аднаго на Зямлі.      З года ў год, з веку ў век усё жыццё на Зямлі цячэ ў адпаведнасці з Часам. На змену Дню прыходзіць Вечар, затым Ноч, а потым настае Раніца. Людзі сочаць за Часам і своечасова ідуць на працу, а ўначы адпачываюць, каб набрацца сілы для наступнага дня.
     Раніца імкнецца, каб усе прачнуліся своечасова і з добрым настроем, памыліся і паснедалі. Дзень зараджае бадзёрасцю і сілай для выканання працы, вучобы ці якога-небудзь іншага занятку. Вечар дае магчымасць людзям адпачыць, павячэраць і прыгатавацца да сну. А Ноч турбуецца пра тое, каб усе спакойна спалі і бачылі прыемныя сны.
     Бывае, здараецца, што якое-небудзь дзіця познім вечарам альбо нават уначы доўга не кладзецца спаць, а ўсё глядзіць і глядзіць тэлевізар ці сядзіць за камп’ютэрам. Бачачы гэта, Ноч вельмі сярдуе і турбуецца за дзіцё. Таму як гэта дзіця раніцай устане зусім не адпачыўшым, з дрэнным самаадчуваннем. А Раніца, першай даведаўшыся пра такія непрыемнасці, таксама не задаволена, што Ноч не ўсачыла за ўсімі.
     Дзеці! Не крыўдзіце Ноч. Лепш своечасова кладзіцеся спаць і своечасова ўставайце. Тады ўсе справы ў вас пойдуць добра, а ў вашым жыцці запануе парадак. Вы вырасцеце здаровымі і шчаслівымі.
     
      Гэтая казка на рускай мове
07.07.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100