Браты нашы меншыя (аповед) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Браты нашы меншыя (аповед)
Браты нашы меншыя (аповед)
У адной старэнькай бабулькі ў двары драўлянай хаты жыў сабака. Гэта быў звычайны вялікі сабака – дварняк карычневага колеру. Але і як усе дварнякі, сабака быў вельмі разумны. Раней, калі бабулька была маладзейшай, яна карміла і шкадавала яго, як роднага, бо падабрала сабаку на вуліцы маленькім шчанюком. Ішоў час, бабулька саслабела, у яе не хапала сілы глядзець не толькі за сабакам, але і за сабой. Сваякі рэдка наведвалі яе. Цяпер такі час, усе заняты сваімі справамі і думаюць, як бы выжыць. Бабуля пажыла яшчэ трохі і памерла. А яе Рэкс застаўся сам-насам са сваім лёсам.      Але голад – не цётка. І пайшоў Рэкс шукаць сабе пражытак. Хадзіў ён па сметніках і па звалках, нават панадзіўся папрашайнічаць на аўтобусных прыпынках. Падыдзе да людзей і стаіць, чакае, ану хто кіне кавалак мяса ці каўбасы. Заходзіў ён і ў крамы, хоць адтуль яго праганялі. Увогуле, сабака ператварыўся ў бамжа…
     Плямісты спаніэль Жан некалькі гадоў жыл у хаце. Гаспадыня была добрая. Але яе скарацілі з працы, і харчавацца ёй стала няма за што. Вырашыла жанчына адвезці сабаку ў іншы раён горада і пакінуць яго там, раптам хто падбярэ. Так і зрабіла. Жан хадзіў па чужых дварах у пошуках сваёй хаты і гаспадыні. Але потым зразумеў, што тут яго хаты няма. Успомніў сабака, што гаспадыня везла яго на тралейбусе, калі ўбачыў яго на вуліцы. Нядоўга думаючы, Жан ускочыў на прыпынку ў машыну і паехаў, куды вочы глядзяць. А вочы яго глядзелі на вуліцу, па якой ехаў тралейбус, і шукалі сваю хату…
     Тарзан жыў у Пашы. Хлопчык любіў і шкадаваў яго. Але гэтак жа, як і астатнім сабакам, Тарзану не пашанцавала. Калі ў сям'і пачаліся праблемы з грашыма, сабаку выкінулі на вуліцу. Бедны галодны і замерзшы сабака боўтаўся па халодных вуліцах, пакуль зусім не саслабеў і не злёг на тратуары поруч прыпынку, як бы просячы дапамогі ў людзей…
     Так, у наш цяжкі час цяжка не толькі людзям. Усе нягоды гэтага жорсткага часу кладуцца і на братоў нашых меншых – сабак і кошак.
     
      Гэты аповед на рускай мове
07.07.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100