Самалёцік-вандроўнік - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Самалёцік-вандроўнік
Самалёцік-вандроўнік
Па небе ляцеў Самалёцік. І хоць ён быў зроблены са сшыткавага лістка, гэтага ніхто не заўважаў. Самалёцік быў самы сапраўдны, і ляцеў ён прама па курсе – з аднаго акенца ў іншае. Гэты самалёт выконваў важнае даручэнне Санькі – ён дастаўляў паведамленне яго сябру, Максу. Самалёціку хацелася звярнуць і паляцець у неба, але ён не мог гэтага зрабіць, бо даручэнне яшчэ не было выканана.      Макс прачытаў паведамленне і запусціў Самалёцік зваротна. "Вось зараз я палячу!" – вырашыў Самалёцік і звярнуў у бок. Круты паварот – і ён ужо ў небе. Самалёцік як мага шырэй распасцёр свае папяровыя крылы і ад радасці ўзляцеў яшчэ вышэй. "Вось гэта да!"– падумаў ён, гледзячы ўніз на зямлю. Так высока ён ніколі ў жыцці не лётаў. Самалёцік убачыў дах шматпавярховай хаты і адчыненыя вокны.
     Але тут падзьмуў вецер, і папяровы Самалёцік лёгка панесла прама ў фортачку бабулі Надзі. "Яшчэ гэтага мне не хапала!" – засмуціўся было Самалёцік, прызямляючыся на кухонны стол. Але бабуля зусім не здзівілася такому нечаканаму падарунку. Узяўшы вандроўнік ў руку, яна паднесла яго да вачэй, разгледзела і, вядома ж, успомніла, як сама калісьці вельмі даўно рабіла такія ж з хлапчукамі са свайго двара.
     – Ишь ты, які жвавы! – сказала яна. – Калі прыляцеў да мяне, дык і пажыві са мной.
     Яна паклала яго на паліцу. Самалёцік засмуткаваў. Яму не спадабалася ў бабулі. Ён хацеў лётаць.
     Выратаваў яго бабулін унук Пецька. У суботу ён прыйшоў наведаць сваю бабулю, убачыў Самалёцік і… адправіў яго ў новы палёт па неаглядных абшарах Сусвету.
     
      Гэтая казка на рускай мове
8.03.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100