Блакітная Скрыпачка (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Блакітная Скрыпачка (казка)
Блакітная Скрыпачка (казка)
Маленькі зялёны Конік не ведаў у які дзень і ў якую гадзіну ён з'явіўся на белы свет. Але ён вельмі добра запомніў тое імгненне, калі ўпершыню ўбачыў прамяністае сонечнае святло, бязмежнае блакітнае Неба і белыя Аблокі.      – Як хораша! – усклікнуў Конік і ад радасці стаў падскокваць высока-высока ўгару, з кожным разам падымаючыся ўсё вышэй і вышэй да Сонца і Аблокаў.
     – Я ўмею лётаць! – здзівіўся зялёны Конік.
     І сапраўды, яго скачкі былі падобныя на сапраўдны нябесны палёт!
     – Вы мне вельмі падабаецеся, выдатныя Сонца, Неба і Аблокі! – што ёсць сілы крыкнуў Конік.
     Неверагодна! Але гукі яго тоненькага галаску паляцелі ўгару, кранулі Аблокі і даляцелі да самага Сонца!
     – Мы радыя, што ты палюбіў нас! – зардзелася золатам Сонца, заблішчалі блакітнае Неба і белыя Аблокі. – Будзь шчаслівы маленькі зялёны Конік і дары сваё шчасце другім!
     – Як жа мне яго дарыць? – спытаў Конік.
     – Усё вельмі проста! – адказалі Аблокі і працягнулі да яго свае доўгія пухнатыя рукі. – Вось, вазьмі гэты музычны інструмент. Ён напоўнены п'янлівымі гукамі сіняга неба, белых аблокаў і цяплом сонечнага святла. Яго гукі зразумелыя ўсім. Але па-сапрпўднаму іграць на ім зможа толькі той, хто кахае гэты свет.
     І тады Конік убачыў прама перад сабой, у траве, маленькую Скрыпачку. Яна ўся свяцілася, нібы блакітнае неба!
     – Які Цуд! – з захапленнем усклікнуў Конік.
     Ён асцярожна прыціснуў да сябе выдатны інструмент і зайграў. Увесь белы свет – Сонца, Неба, Аблокі – пачулі непараўнальны голас Скрыпачкі колера блакітнага неба. Яе голас быў звонкім і далікатным, гарэзным і ласкавым, нібы Конік аддаваў дарагой сяброўцы ўсю радасць і шчасце сваёй натхнёнай душы.
     Маленькі зялёны Конік ніколі не чуў спевы птушак, але яго Скрыпачка беспамылкова перадавала іх галасы. Конік ніколі не бачыў, як журчыць ручай, але Скрыпачка ведала, як спявае звонкі ручаёк. Галасы марскога прыбоя, ветра, шум лясных дубраў – усё гэта гучала і спявала голасам чароўнай Скрыпачкі.
     
     На свеце жывуць Радасць і Шчасце! Мы разумеем гэта, калі сустракаем Цуд і глядзім на свет захопленым позіркам.
     
      Гэтая казка на рускай мове
28.02.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100