Як нябесны Гномік вучыў табліцу множання - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Як нябесны Гномік вучыў табліцу множання
Як нябесны Гномік вучыў табліцу множання
Вясновай парой у куточку велізарнага неба схаваўся маленькі Гномік. Ён схаваўся за смугой і нікога не падпускаў да сябе. Усе Аблокі ніяк не маглі зразумець, што здарылася. Чаму ён такі сумны? І тады самы кемлівы Ветрык непрыкметна праскочыў скрозь дзірачку ў смузе і ласкава распытаў нябеснага Гноміка пра бяду. Аказалася, што ўся яго бяда зусім не бяда! Справа ў тым, што Гноміку, вучню другога класа нябесных гномікаў, ніяк не даецца табліца множання. Не можа наш вучань сцяміць, як яе вывучыць, як зразумець, што такое множанне. Настаўнік загадаў маленькаму Гноміку падчас вясновых канікулаў абавязкова вывучыць усю табліцу множання. Інакш, ён адстане ад класа.      Малюсенькія Аблокі, тыя, што жылі ў дружнай нябеснай чародцы, вырашылі дапамагчы вучню:
     – Мы спрытныя і хуткія, умеем складвацца, як лічбы ў арыфметыцы, і гатовыя дапамагчы Гноміку асвоіць табліцу множання, бо множанне падобна на складанне, – вырашылі Аблокі.
     Яны паклікалі Гноміка і пачалі свой незвычайны відэа ўрок.
     – Напрыклад, – сказалі пяць пухнатых Аблокаў, – усе мы павінны памножыцца на лічбу пяць “5”. Гэта значыць, нас усіх трэба скласці пяць разоў. Складай! 5+5+5+5+5 аблокаў. Колькі ўсяго атрымаецца? Падлічыў?
     – Дваццаць пяць, – адказаў Гномік.
     – Правільна, – пахвалілі яго Аблокі. – Цяпер табе зразумела, што пяць памножыць на пяць роўна дваццаць пяць?
     5х5=25
     Гномік глядзеў, як складаюцца Аблокі, пяць разоў па пяць штук, і складаў іх, але нічога не памнажаў.
     – Не, – сказала Сонейка. Яно непрыкметна назірала за Аблокамі. – Так вучоба не пойдзе. Гноміку трэба будзе ўвесь час падлічваць. У табліцы множання шмат лічбаў, гэта зойме шмат часу.
     – Гномік! Табліцу множання лепш запамінаць на памяць, па слупках, – параіла Сонейка. – Спачатку вывучы множанне лічбаў ад 1 да 10 на 2, затым – лічбаў ад 1 да 10 на 3 і так да апошняга слупка, да множання лічбаў ад 1 да 10 на 10. Калі вывучыш апошні слупок, ты будзеш ведаць усю табліцу множання.
     – Гэта нялёгка, – сказаў Гномік.
     – Затое, завучыўшы табліцу на памяць, ты зможаш сабой ганарыцца! – сказала Сонейка. – Вучы! А я стану правяраць твае веды. Яны будуць патрэбныя табе заўсёды, бо нават вучням у школе, калі ў іх ёсць калькулятары, усё роўна неабходна ведаць назубок табліцу множання. Інакш, калі не трэніраваць сваю памяць, ператворышся ў старога і будзеш забываць усё на свеце.
     Гномік падумаў і пагадзіўся з Сонейкам. Ён разгарнуў табліцу множання, яна была напісана ў яго нябесным сшытку, і ўзяўся рупліва займацца.
     Кожны дзень малы вывучваў на памяць па адным слупку. Увечары, перад сном, Сонейка правярала яго веды. Раніцай Гномік паўтараў вывучаны ўчарашні слупок і, такім чынам, лепш замацоўваў свае веды ў памяці. Урэшце, ён вывучыў усю табліцу множання! І тады ўжо змог адказваць на пытанні Сонейка і паўтараць табліцу па выбары.
     – Малайчына! – пахваліла Гноміка Сонейка. – Я вельмі задаволена. Ва ўзнагароду за стараннасць дару табе капялюш з лічбамі, напісанымі самымі яркімі сонечнымі фарбамі.
     Гномік усміхнуўся, надзеў на галоўку сонечны каўпак і заззяў, як маленькае сонейка! Белыя пухнатыя Аблокі закруціліся вакол Гноміка, і па небе панесліся іх тоненькія галасы:
     У Сонейка наш Гномік пашану заслужыў.
     Ён вывучаў табліцу множання старанна!
     Усе, хто ведае яго, хто на занятках быў,
     Вам скажа: – Вучыцца ён у школе на "выдатна"!
     
      Гэтая казка на рускай мове
21.02.18
Каталог TUT.BY Rambler's Top100