Снягурка Дзеда Мароза - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Снягурка Дзеда Мароза
Снягурка Дзеда Мароза
Кожны год прыходзіць зіма. І кожную зіму на зямлю падае снег. А снег – гэта мільёны і нават мільярды сняжынак, далікатных вытанчаных дзіўных стварэнняў, якія дораць Зямлі нябёсы. Невядома чаму, але сняжынкі бываюць толькі аднаго асляпляльна белага колеру. Відаць сам Бог распарадзіўся, каб узімку сняжынкі прыносілі на Зямлю чысціню і чаканне шчасця. Так і ёсць. Зіма дорыць усім адчуванне шчасця. І гэта адбываецца падчас навагодніх свят.      Калі гэтая гісторыя здарылася ў першы раз, цяпер не даведаешся. Але яна здарылася. Справа ў тым, што ўжо вельмі даўно людзі на Зямлі сустракаюць Новы год і абавязкова з Дзедам Марозам, які, як па чараўніцтве, з'яўляўся да людзей пад Новы год і дарыць усім падарункі.
     І ў той час Дзед Мароз хадзіў альбо нават ездзіў на конях ці аленях па гарадах, мястэчках і вёсках, не забываў пра лясных жыхароў і ўсіх адорваў навагоднімі падарункамі. Але цяжка было Дзеду Марозу і нават часам самотна, бо ён ужо не малады. Таму папрасіў Дзядуля неба паслаць да яго памочніка.
     Вырашыў Бог даць яму ў памочніцы Снягурку, ды не простую, а чароўную. Упала тады з неба на зямлю самая далікатная, самая прыгожая зіхатлівая сняжынка і ператварылася ў дзяўчынку нябачанай прыгажосці з ласкавай усмешкай на твары. Доўгія, амаль да пят, яе валасы былі заплецены ў тоўстую русую касу, апранута яна была ў пухнаты беласнежны кажушок, а на галоўцы ў яе ззяла, быццам дыяментавая, карона з самага сапраўднага лёду.
     Снягурка аказалася мілай паслухмянай і добрай дзяўчынкай, яна так спадабалася Дзядулю Марозу, што ён вырашыў кожны новы год сустракаць разам з ёй.
     Перад навагоднімі святамі Дзед Мароз перш за ўсё кліча сваю добрую памочніцу, ён звоніць у свае ледзяныя званкі. Неба чуе гэтыя званкі і тут жа пасылае Марозу самую прыгожую сняжынку, якая апусціўшыся на зямлю, ператвараецца ў мілую Снягурку, памочніцу Дзядулі Мароза.
     Вось і сёлета напярэдадні Новага года Дзядуля паклікаў Снягурку, а яна тут жа прыйшла да яго на дапамогу.
     
      Гэтая казка на рускай мове
4.12.17
Каталог TUT.BY Rambler's Top100