Асляпляльны навагодні Шар - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Асляпляльны навагодні Шар
Асляпляльны навагодні Шар
Набліжаўся Новы год. З цёмнага начнога неба на Зямлю падалі яркія белыя Сняжынкі. Гэта былі чароўныя вельмі далікатныя стварэнні, кімсьці на небе майстэрскі вытканыя з найтонкіх ажурных ледзяных пласцінак. Павольна апускаючыся ўніз, Сняжынкі зіхацелі ў прамянях срэбнага Месяца. Здавалася, што на спячую Зямлю кладуцца тысячы малюсенькіх яркіх зорачак. Сняжынкі трапяталі ад хвалявання і звінелі тоненькімі ледзь чутнымі галаскамі: “Хутка прыдзе Новы год!” Кожная з Сняжынак падоўгу кружылася ў паветры, імкнучыся абраць самае ўтульнае мястэчка, каб было з кім пахрусцець, пазвінець і весела сустрэць цудоўнае свята!      Дашачка з захапленнем сачыла ў цёмнае акно свайго пакоя на трэцім паверсе за тым, як падаюць з неба крыштальныя Сняжынкі, і ёй зусім не хацелася класціся спаць. А яшчэ за яе акном раслі высокія пухнатыя шыкоўныя лістоўніцы. Іх зялёныя галіны прыцерушыў снег. Дзяўчынка разумела, што дрэвы, таксама як і яна, чакаюць надыход Новага года. Калі ж Дашачка паглядзела ўніз, ёй здалося, што яна ўбачыла Сонца, якое павісла на галінцы заснежанай лістоўніцы! Загадкавае Сонца свяцілася яркім жоўтым святлом і была падобна на вялікі навагодні шар, які ўпрыгожыў пухнатае вечназялёнае дрэва.
     Зачараваная такой прыгажосцю, дзяўчынка глядзела на навагодні цуд датуль, пакуль не зразумела – не, гэта не Сонца, а звычайны вулічны ліхтар, які стаіць пад лістоўніцай. У ночы ён асвятліў дрэва, і таму ёй здалося, што Сонца павісла на яго галінах. Дашачка зажурылася. Ёй стала шкада, што неверагодная казка так хутка скончылася.
     Раптам з неба на шкло акна апусціліся дзве Чароўныя Сняжынкі! Яны зазірнулі ў пакой і, убачыўшы там маленькую сумную дзяўчынку, гучна абвясцілі, што ўсё, што яна нядаўна бачыла, зусім не казка. Сонца насамрэч даўно марыла сустрэць Новы год разам з людзьмі на Зямлі. Але яно такое велізарнае! Таму гэтай ноччу Сонца адправіла на Зямлю маленькі Шарык са сваіх яркіх праменьчыкаў. Сонечнаму Шарыку вельмі спадабалася прыгожая лістоўніца. Ён прымацаваўся да яе галінцы, каб дачакацца на ёй Новага года, а потым распавесці пра сваё вандраванне Сонцу. Вось і вісіць гэты сонечны Шарык на пухнатай галінцы лістоўніцы ў цэнтры горада і чакае, калі настане Новы год. І цяпер ён стаў сапраўдным вельмі яркім і прыгожым навагоднім упрыгожваннем.
     
      Гэтая казка на рускай мове
1.12.17
Каталог TUT.BY Rambler's Top100