Мой новы сябар аб’явіўся - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Мой новы сябар аб’явіўся
Мой новы сябар аб’явіўся
Нядаўна ў кватэры Дашанькі пасяліўся Пушок. Хто ён такі? Дык гэта маленькі незвычайна пухнаты белы камячок з бліскучымі зялёнымі вочкамі – Дашачкіна кацяня.      – Пушок! За мной! – весела паклікала свайго ўлюбёнца дзяўчынка, бегаючы па пакоі.
     І за ёй, як маленькі хвосцік, скача коцік. Для яго Даша – адзіны сябар, таму як іншага сябра ў яго няма. Калі Даша ішла ў дзіцячы сад, Пушок не ведаў, куды сябе дзяваць, што рабіць і страшна нудзіўся.
     Вось і сёння дзяўчынка сыходзіла кудысьці са сваёй мамай. Каля дзвярэй яна кажа коціку:
     – Пушок! Будзь разумным. Мы хутка прыйдзем. Сёння ў цябе з'явіцца новы сябар.
     – Як гэта новы сябар з'явіцца? – здзівіўся Пушок і пабег у пакой шукаць гэтага сябра.
     – Мяў-мяў! Дзе ты? – крыкнуў ён, азіраючыся вакол сябе ў вялікім пакоі.
     У куце на канапе сядзеў Дашачкін шчанюк з вялікімі карымі вачыма і доўгімі касматымі вушамі. Ён, вядома, не сапраўдны, а цацачны. Але Пушок яшчэ не зразумеў гэта.
     – Гэта ты аб’явіўся? – паглядзеў ён на шчанюка. Абнюхаўшы і пакратаўшы лапкай яго вочкі і вушы, кацяня зразумеў, што гэта цацка.
     На падаконніку Пушок убачыў акварыум, а ў ім рыбак. Сярод іх ён адразу заўважыў ярка-жоўтую рыбку з доўгім хвастом і вялікімі плаўнікамі.
     – Гэта ты аб’явілася? – спытаў ён у залатой рыбкі, чапаючы яе хвост праз шкло. Ад нечаканасці рыбка хутка вільнула сваім бліскучым хвастом і спыла ў іншы канец акварыума, далей ад коціка, нічога не прамовіўшы яму ў адказ.
     – Якая ж ты сумная, ды яшчэ нямая! – чмыхнуў Пушок і адбег ад акварыума.
     На падлозе ён убачыў яркі сонечны рознакаляровы Зайчык, які адбіўся ад шкла акварыума.
     – Гэта ты аб’явіўся? – коцік пакратаў Зайчык лапкай. А той тым часам скокнуў да яго на лапку, спінку, а потым на хвосцік. Пушок падумаў, што Зайчык вырашыў пагуляць з ім, і пачаў яго лавіць. Прыг! Прыг! Прыг!
     – Які ты няўлоўны! – весела мяўкнуў Пушок. І зноў за ім.
     Але тут уваходныя дзверы адчыніліся, і на парозе з'явілася Дашачка з мамай, а перад імі такі ж Шчанюк, які быў на канапе.
     – Ты ж не сапраўдны! – пакрыўдзіўся Пушок. – З табой не цікава.
     – Цяў! Цяў! – адказаў Шчанюк. – Як гэта я не сапраўдны?
     Ад здзіўлення Пушок вытарашчыў свае зялёныя вочы і выгнуў спіну дугой, быццам дарослы кот!
     – Ты сапраўдны! – радасна ўсклікнуў ён. – Ура! Мой новы сябар аб’явіўся!
     Коцік падскочыў да Шчанюка, пакратаў яго лапку, як бы прапануючы пагуляць з ім. Шчанюк тут жа адклікнуўся на яго заклік пагуляць. І вось яны ўжо разам бегаюць па пакоі – такія маленькія, пухнатыя, самыя лепшыя ў свеце сябры!
     А Дашачка і мама з усмешкай глядзелі на іх. Яны былі вельмі задаволеныя, што Шчанюк з Пушком так хутка пасябравалі.
     
      Гэтая казка на рускай мове
18.08.17
Каталог TUT.BY Rambler's Top100