Малышы-апалонікі и Слімак-выхавальнік - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Малышы-апалонікі и Слімак-выхавальнік
Малышы-апалонікі и Слімак-выхавальнік
Увесну ў лясным возеры з маленькіх ікрынак нарадзілася мноства апалонікаў. Мамы-рыбкі, ледзь-ледзь падгадаваўшы малечу, вырашылі аддаць іх у азёрныя яслі. І яны не пабаяліся, што там іх маленькія дзеткі застануцца без дагляду?      У дзіцячых ясях быў толькі адзін выхавальнік. Але які! Усе дзеці яго слухаліся, не капрызілі, добра елі, а днём самі ўкладваліся спаць.
     Выхавальнік зусім не турбаваў сябе. Дзеці ўсё рабілі самі, таму што ён змог навучыць іх самастойнасці.
     – Хто ж гэта за такі мудры выхавальнік? – спытаеце вы.
     А я вам адкажу:
     – Самы звычайны добрапрыстойны Слімак!
     Ён нікуды не спяшаўся, ні на каго не крычаў, нікога не крыўдзіў і любіў ўсіх апалонікаў, як родных дзяцей. А яны вельмі паважалі яго і называлі сваім другім татам.
     Што ж вырасла з такіх паслухмяных дзяцей?
     Выдатныя разумныя прыгожыя спартыўныя рыбкі! Яны стварылі сем'і і шчасліва жывуць, нараджаючы на свет новых цудоўных апалонікаў – сваіх дзяцей.
     
     p.s. на фота пернік "Слімак", зроблены ў прыходзе храма Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Прылукі Мінскага раёна.
     
      Гэтая казка на рускай мове
3.05.17
Каталог TUT.BY Rambler's Top100