Пунсовыя ветразі (фантастыка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Пунсовыя ветразі (фантастыка)
Пунсовыя ветразі (фантастыка)
Жыў на далёкай планеце малады чалавек. З дзяцінства ён быў акружаны не клопатам і ласкай сваіх бацькоў, а паслугамі і апекай машын-робатаў. Справа ў тым, што яго планета была незвычайнай. Жывых істот на ёй амаль не было. Іх змаглі б злічыць па пальцах. Затое разнастайных машын-робатаў там існавала вялікае мноства. Яны выконвалі вялікую колькасць розных спраў, якія на Зямлі робяць людзі: кіравалі цэлымі заводамі, фабрыкамі, расцілі хлеб, даілі кароў, вырошчвалі сады і кветкі, будавалі хаты, варылі ежу, прыбіралі кватэры, сціралі бялізну. Толькі яны не стамляліся ад такой працы, таму што жыхароў планеты з вачамі, вушамі, ротам было нашмат менш, чым робатаў. А робатам не трэба есці, апранацца. Для іх існавання патрэбны не бальніцы і лекары, кухары і швачкі, а запчасткі і змазачнае масла.      Машыны-робаты былі вельмі разумныя, нашмат разумней жыхароў планеты. Але ў іх не было ні душы, ні органаў пачуццяў. І таму Бог не мог дапусціць, каб яны кіравалі планетай. Робаты цалкам падпарадкоўваліся жыхарам планеты і бездакорна выконвалі ўсю работу, якую ім даручалі. Дзякуючы гэтаму, на той далёкай планеце ўсе жыхары маглі займацца тым, да чаго ў іх ляжала душа, галоўным чынам, сваім самаўдасканаленнем. Сэрцы ў жыхароў планеты былі добрыя, душы светлыя, не сапсаваныя імкненнем да нажывы. Усяго ў іх на гэтай планеце было ў дастатку, і такога паняцця, як "грошы", там не існавала.
     Толькі адна праблема мучыла жыхароў планеты. Іх было так мала, што шанс знайсці сабе сябра ці сяброўку ім здаваўся неверагодным. Вось і вырас хлопчык амаль у поўнай адзіноце. Робаты яго кармілі, апраналі, вучылі, але не маглі падарыць сапраўднага сябра ці сяброўку. Ён займаўся спортам, вырас моцным і адважным. Яго добрая і чыстая душа была гатовая адарыць каханнем сапраўднага сябра. Але дзе ж яго знайсці?
     Вось і вырашыў юнак пашукаць сабе добрага сябра на іншай планеце. З дапамогай робатаў ён сканструяваў прыбор для настройкі на чалавечую душу і паспрабаваў адшукаць у Сусвеце душу, падобную на сваю. Пасля вельмі доўгіх пошукаў на частату яго душы настроілася душа адной дзяўчыны з планеты Зямля.
     Гэта была маладая і прыгожая, вельмі добрая дзяўчына. Яна жыла не ў вельмі забяспечанай сям'і. Яе бацькі зараблялі няшмат. Ні вялікай кватэры, ні шыкоўнага аўтамабіля, ні дарагога смартфона ў яе не было. Таму, нягледзячы на ўсе свае добрыя якасці, у дзяўчыны не было сябра, які б захацеў узяць яе ў жонкі. А яна марыла, як і ўсе дзяўчыны ў яе ўзросце, пра добрага і прыгожага прынца, які прыплыве да яе на караблі з Пунсовымі ветразямі і прапануе руку і сэрца. Даведаўшыся пра гэта, малады чалавек паслаў на Зямлю іншапланетны карабель з Пунсовымі ветразямі і забралаў нявесту на сваю планету.
     А дзяўчына вельмі доўга думала, што ўсё тое, што адбылося з ёй, толькі шчаслівы сон. Калі ж яна пазнала ўсю праўду, то вельмі засмуцілася, што жыве не на сваёй планеце і ўдалечыні ад родных. Дзяўчына тужыла па роднаму дому, і юнак зразумеў, што не зможа доўга ўтрымліваць яе. Тады ён вырашыў адправіцца разам з дзяўчынай у далёкае вандраванне на Зямлю, таму што адмовіцца ад сваёй добрай і каханай сяброўкі ўжо не мог. Маладыя ўзялі з сабой робатаў і адправіліся на Зямлю.
     Родная Зямля сустрэла дзяўчыну і яе іншапланетнага сябра ў войнах, распусце, падмане. Але разумныя робаты зразумелі, у чым справа, і хутка ачысцілі хворую планету ад усёй гэтай брыдоты. І ўдзячная Зямля расквітнела да непазнавальнасці. Гэта стала выдатная планета з разумнымі, добрымі і мілымі людзьмі. Якое шчасце жыць на такой планеце!
     
      Гэтая казка на рускай мове
10.01.17
Каталог TUT.BY Rambler's Top100