Цік-Так - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Цік-Так
Цік-Так
У адной прыгожай хаце жылі Гадзіннік вялікі і Гадзінічак паменш. Вялікі Гадзіннік вісеў на сцяне вялікага пакоя і глядзеў ў акно, за якім часта свяціла сонейка. Гадзінічак паменш стаяў на стале ў маленькім пакоі і глядзеў на крэсла, якое стаяла каля стала. Вялікі Гадзіннік і Гадзінічак паменш увесь час чулі галасы адзін аднаго. За доўгія гады яны вельмі моцна пасябравалі і балбаталі дзень і ноч несціхана. Калі вялікі Гадзіннік казаў:      – Цік!
     Гадзінічак паменш адказваў:
     – Так!
     Іхнюю бясконцую гутарку заўсёды чула ўся хата.
     Днём у вялікім пакоі любіў сядзець вялікі чорны вельмі разумны Сабака. Ён глядзеў у акно альбо на Гадзіннік і заўсёды дакладна ведаў, у які час пойдзе гуляць у двор. Прагулкі ў двары разам з гаспадыняй былі яго самым любімым заняткам.
     У маленькім пакоі ў крэсле часта ляжаў рыжы Кот. Ён таксама быў разумны, але вельмі лянівы. Кот згортваўся ў клубок ці паварочваўся на спінку, варушачы ад задавальнення сваім пухнатым хвастом. Потым Кот заплюшчваў вочы і не глядзеў на Гадзінічак, які стаяў на стале. Яму не вельмі падабалася яго ціканне, таму што яно замінала яму думаць.
     Аднак увечары, калі стрэлкі вялікага Гадзінніка і Гадзінічка паменш выраўноўваліся ў адну вертыкальную лінію паміж лічбамі 12 і 6, Кот і Сабака дакладна ведалі – зараз прыйдзе з працы іх гаспадыня. Яна накорміць іх, а затым павядзе Сабаку на прагулку ў двор.
     Вялікі Гадзіннік і Гадзінічак паменш таксама вельмі чакалі сваю гаспадыню і сустракалі яе радаснымі і яшчэ больш гучнымі "Цік-Так!"
     Познім вечарам стомленая хата засынала. Спала гаспадыня, спаў Сабака на мяккай подсцілцы каля яе ложка, Кот – у самай пасцелі, ля ног гаспадыні.
     А вялікі Гадзіннік і Гадзінічак паменш працягвалі свае гутаркі. Яны цікалі, і цікалі, і цікалі. Вось толькі, стараючыся не абудзіць спячых, яны размаўлялі шэптам – ціха-ціха:
     – Ці…к…
     – Та…к…
     
     – Ці…к…
     – Та…к…
     
     – Ці…к…
     – Та…к…
     
      Гэтая казка на рускай мове
10.01.17
Каталог TUT.BY Rambler's Top100