Павер у дабро - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Павер у дабро
Павер у дабро
У казачным каралеўстве ў маладой Каралевы нарадзілася дачка. Кароль душы не чуў у малой. Ён песціў дачушку і купляў ёй самыя лепшыя дарагія цацкі. А калі прынцэсе споўнілася сем гадоў, кароль падарыў ёй маленькага Осліка. Гэта быў не звычайны Ослік. Чароўны, з доўгімі вушамі і добрымі вачамі, ён імгненна разумеў усё, што хацела ад яго Прынцэса, і пакорна выконваў усе яе каманды. Прынцэса палюбіла Осліка і пасябравала з ім. Яна каталася на Осліку па каралеўскім садзе, а ўсе яе слугі, папугай Тоша, кот Савелій, сабака Барбос і нават цікаўная сарока Белабока ў адзін голас паўтаралі:      – Які выдатны Ослік! Ён разумны, ніколі не стамляецца, ён добры, самы прыгожы з усіх ослікаў на свеце!
     Прынцэсу цешылі такія пахвальныя водгукі пра яе сябра, а сам Ослік пры гэтым чырванеў і апускаў вочы ўніз. Нягледзячы на шмат сваіх добрых якасцяў, ён не ператварыўся ў зазнайку, а так і застаўся самым сціплым Ослікам на свеце.
     Шоў час. Прынцэса пасталела і ператварылася ў спадарыню, а Ослік, як нам ні шкада яго, трохі пастарэў. Ужо не такімі быстрымі сталі яго ножкі. Часта па вечарах яны нылі ад доўгай хацьбы. Не такімі зоркімі сталі яго вочы, ды і чуць ён стаў горш. Да незадавальнення Прынцэсы, ёй часам прыходзілася шмат разоў паўтараць Осліку свае загады.
     Стары Кароль на дзень паўналецця сваёй адзінай дачкі паднёс ёй новы шыкоўны падарунак – вельмі дарагога варанога Каня. Эх, і цуд жа гэта быў, а не Конь! Ён скакаў па зямлі так, як быццам ляцеў! Капыты пад ім гарэлі, бліскучая чорная грыва струменілася хвалямі па гладкай спіне, а зіхоткія вочы глядзелі на прынцэсу з непрытоеным гонарам і высакароднасцю.
     Вядома ж, пастарэламу маленькаму Осліку ўжо стала ніяк не ўгнацца за моцным маладым Канём. А Прынцэса адразу ж аддала сваю перавагу новаму сябру. Як ні горка нам гэта ўсведамляць, спадарыня хутка забылася пра Осліка, які столькі гадоў служыў ёй верай і праўдай. Цяпер яна ўсё сваё каханне і ўвагу дарыла ганарліваму Каню.
     Ослік забыты і кінуты стаяў у куце сада, пераступаючы з нагі на нагу, а слугі Прынцэсы, кот і сабака, папугай і сарока скоса паглядалі на яго і шапталіся паміж сабой:
     – Стары Ослік, нязграбны, сівы і лысаваты. Навошта ён нам? Трэба яго прагнаць з каралеўскага двара!
     Але ім не прыйшлося гэта рабіць. Неўзабаве, Ослік сам сышоў, куды вочы глядзяць, і панёс у сваім сэрцы крыўду на тую, якая так хутка адмовілася ад яго. Ішоў Ослік па дарозе, ішоў, і сэрцайка ныла ў яго грудзях, а на вочы наварочваліся слёзы. Падышоў ён да Ручайка, паглядзеў у яго ваду, убачыў свой пануры позірк, і слёзы пацяклі ў яго з вачэй.
     Адчуў Ручай соль асліных слёз і скурчыўся ад жалю да яго.
     – Не плач, Ослік! – сказаў Ручаёк. – Ты ж яшчэ не памёр і жывеш на свеце. Паглядзі! Колькі вакол цудаў! Колькі дабрыні і прыгажосці! Шукай каханне! Ты знойдзеш яго і яшчэ будзеш шчаслівы! Вунь там, за лесам, жывуць Райскія Птушкі. Іх хата напоўнена дабрынёй, радасцю і каханнем. Ідзі да іх. Яны зразумеюць цябе і навучаць лятаць.
     Пайшоў Ослік праз лес, выйшаў на луг і бачыць: па блакітным небе плывуць ружовыя Аблокі, ляцяць белакрылыя Птушкі і спяваюць цудоўныя песні. Ад такіх далікатных гукаў сэрца напаўняецца каханнем і дабрынёй. Паслухаў Ослік спевы Райскіх Птушак, і на душы ў яго стала спакойна і лёгка. Ён і не заўважыў, як за яго спіной выраслі крылы, і Ослік паляцеў…
     А Райскія Птушкі, ружовыя Аблокі і ласкавы Ветрык усміхаліся і цешыліся разам з ім.
     – Ты не стары! – казалі яны яму. – Ты не нязграбны, ты не брыдкі. Усё зусім наадварот! Твая душа напоўнена дабрынёй. І ніхто не адніме яе ў цябе. Дабро не памірае. Яно дае нам сілу жыць на свеце і верыць у цуды!
     
      Гэтая казка на рускай мове
22.10.16
Каталог TUT.BY Rambler's Top100