Блакітная зорачка (фантастычная казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Блакітная  зорачка   (фантастычная казка)
Блакітная зорачка (фантастычная казка)
Жарабё па мянушцы Агеньчык часта па начах глядзела у неба. На зялёным лузе, дзе пасвіліся яго родныя коні: бабулі і дзядулі, мама і тата, Агеньчык быў самым малодшым. У цемры зорнай ночы жарабё старалася не адыходзіць ад мамы. І хоць яго мама была сінявата-чорнага колеру і каравокай, жарабё нарадзілася з зялёнымі вачамі і свтлай скурай.      Да паўгода Агеньчык ператварыўся ў прыгожага жарабца з рыжай грывай і хвастом, з бліскучымі плямкамі на спінцы, баках і ножках.
     – Твой сын зусім не падобны на цябе, – казалі коні маме жарабяці. – Ён падобны на яркі агеньчык.
     "Вось чаму яны клічуць мяне так", – думала жарабё.
     Па начах малы шукаў на небе зоркі і пільна ўзіраўся ў іх, быццам ведаў, што нейкі блізкі сябар там, далёка, думае аб ім...
     
     А ўсё пачалося са звычайнай амаль казачнай гісторыі пра зорных коней. Яе неяк распавяла жарабю яго старэнькая бабуля, сівая і кульгавая кабыла.
     – У правым боку неба, – казала бабуля, – жыве вялікі табун зорных коней. Хтосьці калісьці назваў яго Млечным Шляхам. А ў левым боку неба – іншы зорны табун, яго імя – Андрамеда. Самы галоўны ў першым табуне вельмі моцны і прыгожы конь па мянушцы Стралец. Ён лётае па небе, быццам вогненная страла. У сабе Стралец носіць восем зорак. Яму пашчасціла дабрацца да другой часткі неба і пазнаёміцца з чароўнай зорнай кабылай па мянушцы Элегія. Яе зіхатлівае цела працята пяццю самымі яркімі зоркамі.
     Стралец і Элегія закахаліся адно ў аднаго. У іх нарадзіўся сынок, зорнае жарабё па мянушцы Ікар. На ілбе ў яго гарыць блакітная зорачка. Ікар вельмі цікаўны. Ён ужо аббег абодва нябесныя табуны і нават пранёсся па астатніх частках неба, нібы звышхуткасная камета. Магчыма, калі-небудзь зорнае жарабё ўбачыць нашу зялёна-блакітную жывую планету і прыляціць да нас у госці.
     Бабуля скончыла казку і паглядзела на ўнука.
     – Табе спадабалася мая гісторыя?
     – Калі б усё гэта было на самай справе, – сказаў Агеньчык, – я быў бы рады сустрэчы з Ікарам. Ён паглядзеў угару на цёмнае неба. Там гарэлі і пераліваліся мільёны загадкавых зорак...
     
     Аднойчы ўсё, пра што марыў Агеньчык, адбылося. Неяк сярод ночы жарабё не спала. Яно разглядала зоркі, якія міргалі і іскрыліся на цёмна-сінім небе. Раптам Агеньчык убачыў прама перад сабой ярчэйшае святло. Не, гэта быў не сон! Камета з доўгім яскравым хвастом уляцела ў атмасферу нашай планеты і прызямлілася побач з жарабём. І што ж? Цяпер здзіўлены і трохі спалоханы малы бачыў не камету, а сапраўднае касмічнае жарабя! Яно свяцілася яркім касмічным святлом! Яго хвост і грыва ззялі нібы бенгальскія агні!
     – Прывітанне! – зазвінеў "металічны" галасок незнаёмца. – Мяне завуць Ікарам, я прыляцеў адтуль, – ён паказаў угару на неба. – Можа быць, ты што-небудзь чуў пра мяне?
     – Так, чуў, бабуля распавядала.
     – Тады я буду з табой сябраваць, – сказала зорнае жарабё. – Бачу, што ты мяне не баішся. А мне сумна на небе, таму што там у мяне няма сябра.
     – У мяне таксама няма, – адказаў Агеньчык.
     – Я падару табе сваю блакітную Зорачку, – сказаў Ікар. – Яна такая яркая, што яе можна разглядзець на велізарнай адлегласці. Ты прымацуеш Зорачку да сваёй грывы на ілбе. Тады я заўсёды буду ведаць, дзе ты знаходзішся, калі захачу прыляцець да цябе.
     Ікар матнуў галавой, і блакітная Зорачка саскочыла з яго лба і пераляцела на галоўку зямнога жарабяці. Проста нейкі цуд! Гэтая маленечкая Зорачка нібы ажыла! Яе нават не трэба было мацаваць. Яна сама лёгка ўселася на галоўцы Агеньчыка.
     – Ой! – толькі і паспеў ад нечаканасці піскнуць малы. – Ікар! Ты ўвесь свецішся, быццам складаешся з тысячы такіх малюсенькіх зорачак! – прызнаўся Агеньчык.
     – Так і ёсць. Я ж зорны, таму і лётаю. Пачакай, калі-небудзь я цябе таксама навучу падымацца ў неба. А зараз мне трэба ляцець назад. Мае родныя будуць шукаць мяне. Але я абавязкова вярнуся!
     Сказаўшы гэта, зорнае жарабё ўзляцела ў неба. Аднак, яго блакітная Зорачка засталася на галоўцы зямнога жарабяці. Сам жа Агеньчык не мог яе бачыць. Толькі цяпер нават у цемры ночы ён змог адрозніць нейкія прадметы на зямлі і лёгка адшукаў сваю маму.
     Раніцай ніхто не здзівіўся Зорачцы на ілбе ў жарабяці. Усе падумалі, што гэта просты ліхтарык. Маляня ўсё глядзеў і глядзеў у неба, чакаючы свайго зорнага сябра. Агеньчыку вельмі хацелася яшчэ лепш пасябраваць з Ікарам і пагуляць з ім у якую-небудзь зямную гульню. А такіх цікавых гульняў маляня ведала звышдастаткова. "Ён абавязкова прыляціць, таму што абяцаў", – верыла жарабё.
     
     Неўзабаве гэта адбылося. Зорнае жарабё прыляцела ў госці да зямнога сябра. І яны ўсю ноч пра нешта весела гутарылі. Напэўна, сябры распавядалі пра свае дзіцячыя справы. А потым яны весела гулялі ў розныя гульні – зямныя і зорныя.
     З таго часу Ікар стаў часта наведвацца да Агеньчыка, бо жарабяты вельмі добрыя сябры. Пажадаем жа ім шчасця і поспехаў у іх незвычайным дзіўным сяброўстве!
     
      Гэтая казка на рускай мове
10.08.16
Каталог TUT.BY Rambler's Top100