Разумны Попаўзень - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Разумны Попаўзень
Разумны Попаўзень
Вы калі-небудзь бачылі птушку, якая поўзае па ствалах дрэў уніз галавой, вышукваючы пад карой жучкоў-караедаў? Не бачылі? Тады адпраўляйцеся ў парк ці ў лес. Магчыма, вам пашанцуе, і вы сустрэнеце Попаўзня. Гэта маленькая птушка з доўгай дзюбай, але кароткім хвосцікам. Яе яшчэ называюць сівым дзятлікам альбо глінянкай. Не ведаеце чаму? Тады паслухайце маю казачку пра гэтую цікавую птушку.      
     – Сіт-сіт, цір-цір! – звонка крычыць Попаўзень, адшукаўшы штосьці на ствале дрэва. – Сяброўка, Сініца, ляці сюды! Я знайшоў пад карой прыгажуні Елкі жукоў-караедаў! Яны хочуць загубіць яе! Калі ласка, дапамажы! Мне аднаму не адалець гэтых ворагаў дрэў!
     – Дзінь-дзінь! Ужо лячу! – адгукаецца Сініца. Неўзабаве яна ўсаджваецца на ствол Елкі побач з Попаўзнем. – Цяпер мы жыва іх прагонім адгэтуль! – звініць Сініца і бойка прымаецца за справу.
     Ачысціўшы Елку ад шкодных жучкоў, сябры перабіраюцца на іншае дрэва. Попаўзень старанна аглядае яго кару, зазіраючы ва ўсё шчылінкі. Ці не завяліся там пражэрлівыя жучкі?
     – Дзякуй вам, добрыя птушкі! – дзякуюць дрэвы. – Вы нашы выратавальнікі!
     А Елка радасна памахвае пухнатымі галінамі. Ёй так прыемна адчуваць, што цяпер ніхто не трывожыць яе, не есць цвёрдую кару, якая абараняе дрэва ад непагадзі.
     
     Вось якія разумныя птушачкі жывуць побач з намі. Мы часам нават не здагадваемся, колькі карысці яны прыносяць лясам і паркам, ратуючы іх ад шкоднікаў.
     Дзе ж селіцца гэтая невялікая птушка, подобная на дзятла, якая быццам акрабат, умее спускацца з дрэва па ствале ўніз галавой?
     Дзяцел такой жа выратавальнік дрэў, як і Попаўзень. Апрача таго, Дзяцел умее будаваць дуплы. Ён дазваляе сябру, Попаўзню, сяліцца ў яго старым дупле, калі сабе ўжо змайстраваў новае.
     – Вялікі дзякуй, шаноўны Дзяцел! – выказвае падзяку сябру Попаўзень. – Але ведаеш, тваё дупло з вялікай адтулінай, бо ты большы з-за мяне па росце і памеру. А мне ўзімку будзе холадна. Паўночны вецер прадуе дупло наскрозь! – засмучаецца Попаўзень.
     – Аднак ты ж сам добры майстар і здолееш паменшыць гэтую адтуліну, – адказвае Дзяцел. – Абмаж яе сваім фірменным гліняным растворам!
     – Сапраўды, – згаджаецца Попаўзень. – Дзякуй, дружа, за слушную параду!
     Адшукаўшы дзесьці на зямлі жоўтую гліну, Попаўзень рыхтуе з яе вельмі трывалы "цэментавы" раствор. Набірае ў дзюбу, адносіць да дупла і замазвае частку адтуліны. Праз нейкі час гэты "цэмент" падсыхае і ўсё! Новае адрамантаванае дупло для маленькай птушачкі гатова!
     Так! Попаўзень шмат чаго ўмее. Ён, як гаворыцца, майстар на ўсе рукі. Дакладней ён майстар на ўсю сваю доўгую спрытную дзюбу і чэпкія лапкі з вострымі кіпцікамі. Поспехаў табе, разумная птушачка!
     
      Гэтая казка на рускай мове
4.04.16
Каталог TUT.BY Rambler's Top100