Акно ў Сусвет - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Акно ў Сусвет
Акно ў Сусвет
Хто пабудаваў на высокім узгорку трыдцаціпавярховы жылы дом, гараджане не ведалі. Беласнежныя пластыкавыя вокны новай хаты зіхацелі чысцінёй, сцены былі светла-ружовага колеру, як неба на досвітку, а пад самым дахам выдзялялася вялікае акно з блакітнага пластыку. Яно было зусім не падобна ні на адно акно гэтага дома.      Неўзабаве дом засялілі. Вось толькі кватэра з блакітным акном на трыццатым паверсе ўсё яшчэ пуставала. Літаральна яе ніхто не заўважаў. Усім здавалася, што гэтай аднапакаёвай кватэры зусім няма. Затое незвычайнае блакітнае акно заўважылі нябесныя Аблокі. Яны ўляталі праз яго ў кватэру на адпачынак. Ім здавалася, што яны знаходзяцца не ў пакоі, а на небе, на яго маленькім утульным кавалачку. Аблокі адпачывалі ад шуму і мітусні. Казкі – вось што яны любілі складаць, адпачываючы пад дахам вышыннага дома.
     Аблокі прыдумлялі цікавыя незвычайныя гісторыі. Вядома, штосьці ў іх было і з рэальнага жыцця, бо аблокі шмат чаго бачылі, лётаючы над Зямлёй на вялікай вышыні. А яшчэ Аблокі ўспаміналі свае загадкавыя фантастычныя сны.
     Дом слухаў і запамінаў казкі Аблокаў. Такіх неверагодных гісторый не распавядалі бацькі іншых кватэр сваім малянятам перад сном. Дом захапляўся фантазіямі нябесных стварэнняў. Аднойчы Аблокі выпырхнулі з расчыненага акна і больш не вярнуліся назад.
     Дом засумаваў без казак нябесных Аблокаў. Вось толькі пакой з блакітным акном пасля гэтага адразу ж стаў "бачны" для людзей. Яго заўважылі гарадскія ўлады і засялілі ў яго маладую сям'ю: бацькоў і іх сыночка, пяцігадовага Пашку. Напэўна, усё ў гэтай загадкавай гісторыі засталося б без далейшых прыгод, калі б толькі Пашка не быў вялікім фантазёрам. "Гэта дзіўны хлопчык!" – зразумеў Дом і пачаў паціху распавядаць яму перад сном казкі Аблокаў, якія ён запомніў. Раніцай хлопчык пераказваў казкі бацькам.
     – Дзе ты пачуў гэтую гісторыю? – дзівіліся тата з мамай неверагодным спазнанням сына. Пра згубленыя дзесьці на Зямлі незвычайныя жывёлы і пра рэдкія расліны яны ніколі яму не распавядалі. А Пашка казаў так, быццам усіх іх ўжо дзесьці бачыў.
     – Вось толькі я сам не ведаю, дзе я мог усё гэта бачыць? – не разумеў малы. – Можа ў сне?
     Да сямі гадоў хлопчык-вундэркінд стаў разумны, як дзесяцікласнік. У пятнаццаць гадоў ён прыдумаў і стварыў лятальны апарат, па яго словах – самую найпростую лятальную прыладу Сусвету. Не, ён не паляцеў на іншыя планеты. Затое змог падымацца да Аблокаў і размаўляць з імі на іх мове, якую ўжо разумеў.
     Чым жа скончылася гэтая гісторыя?
     Пашка стаў вядомым навукоўцам-фізікам. Ён ствараў касмічныя лятальныя апараты і адпраўляў сваіх вучняў да іншых планет. Такім чынам, казкі Аблокаў дапамаглі яму і яго вучням ператварыць мару ў рэальнасць.
     
     Вось такім загадкавым чынам часам фантастыка ўваходзіць у наша жыццё. Блакітныя вокны мары ператвараюцца ў рэальны свет нашага Сусвету.
     
      Гэтая казка на рускай мове
7.02.16
Каталог TUT.BY Rambler's Top100