Два гнязда - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Два гнязда
Два гнязда
На самай верхавіне велізарнага Дуба чорны Дрозд звіў сабе выдатнае ўтульнае цёплае гняздзечка. Унізе, каля падножжа Дуба, другая птушачка таксама звіла сабе гняздо. Яе звалі Заранкай.      – Навошта ты так высока ўеш гняздо? – спытаў Дуб у Дразда. – Хіба не баішся, што твае птушаняты выпадуць з яго і разаб'юцца аб зямлю?
     – Што ты, Дуб! Маё гняздо вельмі добрае! У ім няма ніводнай шчылінкі, яно нібы злілося разам з тваёй галінкай. Праз маленькую дзірачку птушанятам не выпасці!
     – А ты, Заранка! Навошта ў кустах кешкаешся. Няўжо думаеш, што Ліса не знойдзе тваё гняздзечка?
     – Ніяк не, не адшукае! Паглядзі, Дуб, як я яго замаскіравала галінкамі і мохам.
     – Раз так, жывіце! – важна прашамацеў лісцем Дуб, як бы дазваляючы птушкам жыць пад яго заступніцтвам.
     Неўзабаве ў сем'ях Дразда і Заранкі з'явіліся дзеці. Птушаняты хутка выраслі і навучыліся лётаць.
     – Прывітанне! – сказаў сынок Дразда сынку Заранкі.
     – Прывітанне!
     – Ты што ж, жывеш унізе?
     – А ты дзе, наверсе?
     Птушаняты былі здзіўлены такой непадобнасцю сваіх хат.
     – На будучы год я зраблю сабе гняздо ўнізе, мне там больш падабаецца, – вырашыў сын Дразда.
     А сынок Заранкі таксама падумаў, што пабудуе сваё гняздо зусім не там, унізе, дзе любяць будаваць гнёзды яго бацькі, а наверсе, каля неба.
     Такім чынам, увесну малады Дрозд звіў прыгожае гняздо ўнізе і прыляпіў яго да зямлі. Але яго маладая гаспадыня зусім не ўхваліла яго работу.
     – Што ты! Хіба тут уюць гнёзды! Яно добра відаць з усіх бакоў. Я не буду падвяргаць небяспецы нашых дзетак, – і жонка маладога Дразда паляцела на верхавіну разгалістага Клёна, каб віць там новае гняздо.
     А малады сын Заранкі ўжо чакаў сваю гаспадыню на верхавіне старой Ліпы. Там ён звіў гняздо. Праўда, яно зусім не падыходзіла дзеля таго, каб у ім гадаваць птушанят, бо было дзіравае, як рэшата. Яму трэба было перасяляцца на зямлю і хаваць новае гняздо ў кустах, паўкрываючы яго зверху галінкамі і мохам.
     А выснова такая: шануй вопыт сваіх бацькоў і імкніся жыць разумна.
     
      Гэтая казка на рускай мове
1.11.15
Каталог TUT.BY Rambler's Top100