Гаўрык - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Гаўрык
Гаўрык
Аднойчы Алёнка гасцявала ў бабулі. Дзяўчынка рэдка прыязджала да яе з далёкага горада, дзе жыла. Можа таму, калі малая заставалася ў бабулі адна без мамы, ёй станавілася страшна. Бабуля ж была вельмі добрай і ласкавай. Яна распавядала ўнучцы казкі, спявала калыскавыя песенькі. Аднак Алёнка ніяк не магла прывыкнуць да новай хаты, да новага ложку, да новага двара. Нават пухнатага вельмі важнага бабулінага ката малая трохі баялася. Певень здаваўся ёй шкодным і злым. А да казы-дзеразы Алёнка наогул не магла падыйсці, баючыся, каб тая яе не забадала.      Што рабіць з унучкай, як ёй дапамагчы прывыкнуць да ўсяго і нічога не баяцца, бабуля ніяк не магла прыдумаць. "Спяку-ка я пячэнне. Малая паесць салодкага і супакоіцца", – вырашыла старая і замясіла цеста. Неўзабаве ў печы ўжо зарумяніліся смачныя "зорачкі".
     – Ну як, табе падабаецца маё пячэнне? – спытала яна, калі ўбачыла, як Алёнка з задавальненнем адкусвае хрусткі краёчак духмянай "зорачкі".
     – Вельмі смачнае! Калі ласка, бабулечка, спячы мне дружка! – папрасіла ўнучка.
     – Якога яшчэ дружка?
     – Такога! З ножкамі, з галоўкай і з вочкамі. Я буду з ім гуляць!
     – Калі так, давай паспрабуем і разам спячом.
     Упершыню ў жыцці Алёнка пякла пячэнне. Ды яшчэ якое! Сапраўднага чалавечка!
     – Ой, які прыгожы! – усклікнула дзяўчынка, калі бабуля паклала на стол гатовае пячэнне.
     Сапраўды, яно было падобна на цацачнага чалавечка, толькі з салодкага цеста.
     – Цудоўны Гаўрык у нас з табой атрымаўся! – пахвалілася бабуля.
     – А у мяне цяпер ёсць дружок, Гаўрык! – радавалася Алёнка.
     Як толькі "ён" астыў, дзяўчынка панесла “яго” у двор. Яна захацела паказаць свайму сябру гарод і сад.
     – Я табе пакажу, дзе я цяпер жыву, – сказала Алёнка.
     Але тут з-за плота з'явіўся Певень. Ён натапырыў свой грабеньчык і неяк не па-добраму паглядзеў на дзяўчынку.
     – Ён зараз мяне дзяўбне! – спалохалася Алёнка і ўжо хацела ўцячы.
     – Не бойся, ён не злы, – супакоіў яе Гаўрык.
     Маленькі чалавечак сказаў гэта танюткім, але даволі звонкім галаском, які ўчуў нават Певень! Той паглядзеў на Гаўрыка са здзіўленнем, і тут жа адышоў у бок, прапускаючы дзяўчынку ў гарод.
     – Бачыш, Гаўрык, у нас тут расце капуста, лук, радыска, морква і нават сланечнікі, – Алёнка адважна падышла да градкі.
     Раней жа малая гэтага не рабіла, калі баялася наступіць на вусеня ці чарвяка.
     – А яшчэ ў бабулі ёсць вялікі сад. Там хутка паспеюць яблыкі і вішні.
     – Мне тут падабаецца! – Гаўрык паглядзеў навокал.
     – І мне таксама! – прызналася Алёнка. – А яшчэ ў бабулі ёсць каза-дзераза. Яна там, на лузе, пасвіцца.
     – Ты яе баішся?
     – Трошкі.
     – З казой мы пасябруем, Алёнка! Са мной табе нечага баяцца. Я – твой абаронца! – гучна абвясціў новы сябар.
     З той пары Алёнка нічога не баіцца. Яна спакойна гуляе ў двары і дапамагае бабулі ў гародзе полоть градкі. А побач з дзяўчынкай заўсёды яе добры сябар і абаронца – Гаўрык.
     
     У жыцці немагчыма ўсё ведаць дасканала. Часам і чалавечак з цеста можа стаць тваім сапраўдным сябрам і абаронцам.
     
     
     Агучванне казкі Лікай Пташук
     
     
     На фота Аляксея Кудрявцева "імбірны чалавечак"
     
     Гэтая казка на рускай мове
12.07.15
Каталог TUT.BY Rambler's Top100