Шчаслівы дзень 8 Сакавіка - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Шчаслівы дзень 8 Сакавіка
Шчаслівы дзень 8 Сакавіка
Раніцай бабуля адсунула на акне фіранку і радасна ўсміхнулася. На чыстым блакітным небе ззяла сонца!      – Як добра, што сёння сонейка на небе, усе хмаркі сышлі! – усклікнула бабуля.
     Пачуўшы гэта, пухнатая рыжая кошачка ў адно імгненне апынулася на акне, каб разам са сваёй гаспадыняй парадавацца на яркую сонечную раніцу.
     – Мур-р-р-р! – весела праваркатала кошка і зазірнула ў бабуліны вочы.
     А выдатны вясновы дзень "8 Сакавіка" ўжо віншаваў з надыходам вясны ўсіх дзяўчынак, дзяўчын, мам і бабуль. Ён жадаў ім шчасця, бо "восем" – шчаслівы лік!
     Вядома, што ў гэты выдатны дзень усе вуліцы, паркі, бульвары гарадоў і мястэчкаў сустракаюць разам з людзьмі першае вясновае свята. Колькі паўсюль расцвітае кветак! Цюльпаны, нарцысы, ружы, гваздзікі, прымулы і яшчэ мноства іншых кветак трапляюць у шматлікія кватэры. Іх прыносяць родныя людзі, каб павіншаваць сваіх дарагіх жанчын.
     
     Вось і наша бабуля дакладна ведала, што хутка да яе таксама прыйдуць госці – сын з нявесткай і, вядома ж, унукі, Янка з Ганнулькай. Так было летась, так будзе і сёння.
     – Мурка! Пайшлі на кухню! Нам трэба рыхтаваць святочны стол. Хутка прыедуць госці! – спахапілася бабуля.
     Кошка саскочыла з акна і пабегла на кухню, бабуля патупала следам за ёй. Неўзабаве раздаўся званок у дзверы.
     – Мурачка, пайшлі адчыняць! – паклікала бабуля.
     
     На парозе стаялі яе дарагія ўнукі. Яны трымалі ў руках вялікі букет кветак і скрынку з тортам.
     – Бабуля! Віншуем цябе са святам! – усміхаліся Саша з Ганнулькай.
     – Віншуем! Жадаем шчасця, і каб цяпло і святло былі заўсёды ў тваей хаце! – пацвердзілі іх бацькі.
     З гэтага выдатнага моманту прыўзняты святочны настрой ахапіў усю бабуліну хату. Мурка пацешна варкатала і гуляла з дзецьмі, а бабуля штосьці захоплена распавядала іх бацькам. Здавалася, што нават яркія цюльпаны і нарцысы, апынуўшыся ў прыгожай крыштальнай вазе на стале, былі задаволены, што патрапілі ў такую добрую і светлую хату! За акном у садзе звінелі сінічкі. А дрэвы, якія адышлі ад доўгай зімовай спячкі, адаграваліся на сонейку.
     – Бабуля! Твой пірог смачнейшы за самы дарагі торт! – сказаў унук, адкусваючы жоўценькі хрусткі краёчак і запіваючы яго духмяным чаем.
     – Дзякуй, Янка! – усміхнулася бабуля.
     – За тваім акном у садзе хутка зацвіце вішня. Я ўжо бачыла на ёй набрынялыя покаўкі, – заўважыла ўнучка.
     – І тады ў твой сад прыляцяць пчолы і матылькі, – пацвердзіў унук.
     – А мы прыедзем да цябе ў госці, – паабяцала мама дзетак.
     – Я буду вельмі рада! Абавязкова прыязджайце да мяне як мага часцей, бо я так сумую без вас! – прамовіла бабуля, абдымаючы сваіх дарагіх гасцей…
     
     Пасляслоўе.
     На бабулінай віншавальнай паштоўцы красавалася вялікая лічба восем – два маленькія кружочкі, злучаныя разам. Напэўна таму блізкія людзі, нібы гэтыя кружочкі, у чароўны дзень "8 Сакавіка" злучаюцца разам. Яны прыходзяць у госці, каб дарыць адно аднаму любоў і цяпло сваіх сэрцаў.
     
     p.s. Фота Аляксея Кудраўцава – Падарунак.
     
     Гэты аповед на рускай мове
5.03.15
Каталог TUT.BY Rambler's Top100