Бабуліны печкі (аповед да Каляд ) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Бабуліны печкі (аповед да Каляд )
Бабуліны печкі (аповед да Каляд )
На Каляды Сонечка вырашыла ехаць да бабулі ў вёску. У бабулі – вялікая хата, сад, у двары – калодзеж. Вядома, узімку ў садзе ляжыць снег, і яблычка з яблынькі не сарвеш. Але затое можна пакатацца на лыжах, пагуляць з Мурзікам у хаце. А па вечарах бабуля садзіцца за вязанне і распавядае ўнучцы казкі. Яна такая апавядальніца! Казак ведае вялікае мноства. З ёй так цікава!      Нарэшце ўсе рэчы спакаваны, і тата заносіць іх у машыну. Толькі тут дзяўчынка заўважыла вялікую скрынку. А тата ўжо панёс яе і паставіў у багажнік.
     – Што гэта? – спытала дачка.
     – Мікрахвалевая печ ЗВЧ. Падарунак бабулі.
     – Печ ЗВЧ? Такая ж, як і ў нас?
     – Так, такая, а можа нават лепшая.
     – І навошта ёй гэтая печка? У бабулі ёсць сапраўдная, вялікая, каменная!
     – Вялікая – ужо мінулае стагоддзе. А гэтая – сучасная. У ёй, ты ж ведаеш, таксама можна шмат чаго прыгатаваць.
     – Напэўна, ты маеш рацыю, – пагадзілася дзяўчынка.
     І вось яны ўжо ў дарозе. За акном мільгаюць хаты, вуліцы іх роднага горада, затым, мястэчкі, палі і лясы.
     Толькі праз некалькі гадзін Сонечка і яе тата дабраліся да знаёмай вёскі. Дзяўчынка здалёк заўважыла дымок. Ён струменіўся роўным слупком з трубы на даху бабулінай хаты.
     – Бабуля топіць сваю печ!
     – Вось і добра! Значыць, у хаце будзе цёпла, – вырашыў тата.
     А бабуля не толькі нацяпліла хату, яна прыгатавала для дарагіх гасцей смачны пачастунак: спякла ў печцы бульбяную бабку, яечню, ды і пірог з яблыкамі ўжо красаваўся на стале.
     – Бабуля! Я так люблю тваю бабку і яблычны пірог! – усклікнула ўнучка, увайшоўшы ў пакой.
     – Вось таму я іх і прыгатавала, – з вясёлай хітрынкай у вачах адказала бабуля.
     І тут тата ўнёс тую самую вялікую скрынку. Дастаў з яе печку і паставіў у куток на кухонным стале.
     – Гэта, мама, табе падарунак ад нас да Каляд!
     – Дзякуй, сынок! Але ж я зусім не ўмею з ёй абыходзіцца, – расхвалявалася бабуля.
     – Нічога! Сонечка навучыць, – усміхнуўся тата. Ён спяшаўся, бо яму трэба было да цемры вярнуцца ў горад.
     Увечары на небе загарэліся зоркі. А ў бабулінай хаце цішыня, толькі Пушок зрэдку гаўкае ў будцы каля плота. І што ж у такі час можа быць лепш бабулінай казкі!
     У бабулі і ўнучкі ў руках вязанне. Вось толькі на бабуліных спіцах ужо амаль гатовая шкарпэтка, у Сонечкі – толькі пачатак шаліка для таты. Сёння бабуля распавядзе ўнучцы казку пра сваю дарагую печку. Як яна, родная, сагравае яе зімовымі вечарамі, як патрэсквае паленамі, быццам кажа ёй штосьці, а зранку дапамагае гатаваць смачную ежу.
     – Так, Сонечка, гэтая печачка – мая родная "матуля – памочніца". Усё жыццё яна дапамагае мне, – пацвердзіла бабуля.
     Пасля такіх выразных слоў дзяўчынка не ўтрымалася, падышла на печкі, памацала яе далонькай і адчула сапраўднае цяпло, якое разлівалася па хаце.
     – А ведаеш, калі я хварэю, дык паляжу на ёй, пагрэю свае старыя бакі і адразу здаравею, – працягвала бабуля хваліць сваю печку.
     – І вельмі добра! – усміхнулася ўнучка. – Вядома, твая печка – гэта цяпло ў хаце, і без яе – ніяк.
     Кончылася ноч, і ў хату зазірнула сонейка. Надышоў новы дзень. Паглядзім, што ж робіцца на кухні. А! Цяпер ужо дзве гаспадыні клапочуць там. Бабуля гатуе нешта ў сваёй печцы, а Сонечка – у ЗВЧ.
     Што ж прыгатавала дзяўчынка? Вось хрусткія грэнкі з сырам да чаю, а гэта яечня з каўбаскай.
     – Ведаеш, Сонечка, у тваёй печцы атрымліваецца не горш, чым у маёй. Ды яшчэ і хутчэй! – заўважыла бабуля, смакуючы ўнучкіну страву.
     – Так, так, бабуля, печ ЗВЧ табе спадабаецца. У ёй можна гататаваць вельмі шмат розных страў, і для гэтага не патрэбныя дровы, дастаткова электрычнай разеткі.
     Некалькі дзён зімовых канікулаў праляцелі для Сонечкі вельмі хутка. Яна накаталася на лыжах, найгралася з Мурзікам і сяброўкай Зінай з суседняй хаты. Хутка прыедзе тата, каб адвезці яе дамой.
     А як жа новая печ? Ці прыжылася яна ў бабулі?
     Вядома! Бабуля ўжо навучылася добра карыстацца ёю. Не толькі грэнкі і яечню, нават галубцы і тушаную гародніну яна гатуе ў печцы СВЧ. І атрымліваецца вельмі смачна!
     А старая каменная печ? Ці не пакрыўдзілася яна на гаспадыню за тое, што тая цяпер надае ёй менш увагі?
     Зусім не, бо такой смачнай бульбяной бабкі са скарыначкамі і такіх пышных пірагоў не спячэш нідзе, акрамя як у старой бабулінай печцы!
     
     Гэты аповед на рускай мове
9.02.15
Каталог TUT.BY Rambler's Top100