Хваёвы бор - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Хваёвы бор
Хваёвы бор
З аднаго берага ракі на другі заляцела некалькі хваёвых семачак. Яны патрапілі ў мяккую вільготную зямлю і таму хутка прараслі. Прайшло некалькі гадоў, і з хваёвага насення з'явіліся на белы свет маладыя хвойкі, родныя браты і сёстры. Маляняты радаваліся таму, што растуць побач одно з адным. Яны ласкава перагаворваліся паміж сабой. Дзве хвойкі раслі ля самага берага ракі і таму маглі любавацца сваім адлюстраваннем у вадзе…      Ішлі гады. Маладыя хвоі набіраліся сілы, іх ствалы станавіліся трывалей і таўсцей. А тыя з іх, што па шчаслівай выпадковасці апынуліся бліжэй за ўсіх да вады, былі самымі стройнымі і высокімі…
     Праз нейкі час усе хвоі "дараслі да неба" і таму сталі зусім дарослымі хвоямі. Вось ужо іх насенне паляцела па беразе ракі і дала новыя ўсходы. Паступова і гэтыя маленькія хвойкі падраслі і падарылі свету сваіх дзетак.
     Так за шмат гадоў на беразе ракі з некалькіх хваёвых семачак вырас вялікі хваёвы бор з прыгожых карабельных хвой!
     Ну а што ж стала з самымі старымі хвоямі, тымі, што раслі бліжэй за ўсіх да вады? Яны засохлі ці згнілі? Зусім не. Хоць ніжнія галінкі ў іх трохі і падсохлі, дрэвы не страцілі сваёй прыгажосці. Таму яны гэтак жа, як і ў маладыя гады, працягваюць любавацца сваім адлюстраваннем у вадзе. А з вады на іх глядзяць высокія і прыгожыя хвоі-бацькі хваёвага бора.
     Маладыя дрэвы, дзеці старых карабельных хвой, шчыльнай сцяной засланяюць сваіх бацькоў ад моцных вятроў. Сонейка ласкава сагравае іх ствалы і зялёныя шапкі, а рака сілкуе тоўстыя карані сваёй вільгаццю. Таму дрэвы жывуць. І яны шчаслівыя!
     
     Гэтая казка на рускай мове
4.02.15
Каталог TUT.BY Rambler's Top100