Музычны Крумкач - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Музычны Крумкач
Музычны Крумкач
Жыў-быў у лесе чорны Крумкач. Справа ў тым, што гэта быў не просты Крумкач. Ён вельмі любіў спевы птушак, толькі не простае карканне варон, а менавіта спевы. Яму падабалася, як спявалі раніцай салаўі. Бывала, пачуўшы голас салаўя, Крумкач узлятаў у неба і кружыў над тым месцам, дзе спявала птушка, быццам таньчачы нейкі незвычайны танец.      Прайшло шмат гадоў. Крумкач пастарэў, але музыку не пераставаў любіць і ўсё яшчэ захапляўся спевамі птушак. Ён быў ужо такі стары, што чарада крумкачоў даўно зрабіла яго сваім важаком, як самага старэйшага і мудрага.
     Вырашыў Крумкач, што трэба навучыць сваю птушыную чараду разумець музыку і спяваць. Ён адабраў самых маладых і галасістых птушак і навучыў іх нотнай грамаце. Як дырыжор хору, ён даручыў кожнаму крумкачу спяваць сваю музычную партыю.
     І вось над лесам загучаў хор. Гэта быў незвычайны хор маладых крумкачоў. Звонкія галасы птушак разнесліся па ўсім лесе. Звяры і птушкі з захапленнем прыслухоўваліся да выдатных спеваў.
     З той пары хор лясных крумкачоў стаў галоўным у музыцы лесу.
     
     Гэтая казка на рускай мове
14.07.14
Каталог TUT.BY Rambler's Top100