Падарунак Сонейка дзецям - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Падарунак Сонейка дзецям
Падарунак Сонейка дзецям
Зіма выдалася вельмі цёплая. Толькі на Новы год ляжаў снег, былі вялікія гурбы. А калі надышоў месяц Люты, Сонейка вырашыла снег трохі растапіць. Яно паслала на Зямлю вельмі многа гарачых прамянёў. Калі яны даляцелі да Зямлі, на ёй стала так цёпла, што ўвесь снег растаў літаральна за некалькі дзён! Асфальт зрабіўся чорным, як улетку.      – Не, так мне не падабаецца! – сказала Сонейка і паслала на Зямлю трохі дажджу. Дождж намачыў асфальт. І тады Сонейка сказала сваім няўрымслівым Праменьчыкам:
     – Ану, лезьце ў лужыны на асфальце!
     І здарылася штосьці неверагоднае – асфальт заззяў асляпляльным залатым святлом! Здавалася, быццам Сонейка і на небе, і на Зямлі!
     І вось па такім бліскучым асфальце настаўніца вяла дзетак у школу. Дзеці вучыліся ў мастацкай школе. Усе ішлі па залітым сонечнымі Праменьчыкамі асфальце, але ніхто, акрамя аднаго хлопчыка, не заўважаў гэтай прыгажосці. Толькі Янка ўбачыў выдатную сонечную алею, па якой яны ішлі. Ён глядзеў на яскравыя сонечныя Праменьчыкі, што скакалі па лужынах, і любаваўся іх прыгажосцю. Раптам адзін Праменьчык заскочыў да яго на паліто і папрасіў:
     – Янка, вазьмі мяне з сабой!
     Хлопчык ніколькі не здзівіўся гэтаму, разгарнуў кішэнь паліто і сказаў:
     – Лезь сюды!
     Праменьчык умомант апынуўся ў кішэні. Усю дарогу ён сядзеў там ціха-ціха, Янка толькі адчуваў невялікае цяпло з таго боку.
     І вось дзеці прыйшлі ў школу. Хлопчык зняў паліто і ціха сказаў Праменьчыку:
     – Хавайся ў пенал!
     Ніхто з дзяцей нічога не заўважыў. Але, калі Янка на ўроку адчыніў пенал, увесь клас асвяціўся яркім сонечным святлом! Праменьчык падзяліўся на тысячу маленькіх Іскрынак, якія рассыпаліся па падлозе, партам і нават заскочылі на школьную дошку. І тады дзеці заўважылі іх і заскакалі ад захаплення. Ва ўсіх у класе стаў выдатны сонечны настрой!
     А Іскрынкі тым часам намалявалі цудоўныя залатыя малюначкі ў расчыненых альбомах дзяцей! Гэта быў цудоўны падарунак Сонейка дзецям у зімовы месяц Люты, яшчэ да пачатку вясны!
     
     
     Гэтая казка на рускай мове
6.07.14
Каталог TUT.BY Rambler's Top100