Хто размаляваў Сінічку? - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Хто размаляваў Сінічку?
Хто размаляваў Сінічку?
Даўным-даўно, калі яшчэ толькі з'явілася жыццё на Зямлі, пасяліўся на ёй незвычайны мастак і стаў ствараць цуды. Гэта быў вельмі добры Чараўнік, які нікому ніколі не прычыняў шкоды.      Усё сваё доўгае жыццё ён маляваў. У яго былі прыгожыя яркія чарадзейныя фарбы. Імі ён размалёўваў усё, што бачыў навокал. Траву, лісце дрэў і кустоў мастак выфарбоўваў у зялёны колер, моры і акіяны – у сіні, неба – у блакітны, сонца – у аранжавы. Птушкі, звяры і нават рыбкі, увогуле, кожны, хто жыў у той час на Зямлі, прыходзіў, прылятаў ці прыплываў да яго. А ён, трохі падумаўшы, браў падыходзячыя фарбы і размалёўваў свайго госця.
     Адна маленькая птушка не ведала пра тое, што трэба ляцець да мастака, каб ён абраў для яе больш падыходны колер пёраў, і паціху жыла на беразе акіяна на краі свету.
     Прайшло шмат гадоў, але састарэлы мастак не мог спакойна памерці, пакінуўшы кагосьці без сваёй увагі. Ён абышоў увесь белы свет і размаляваў чарадзейнымі фарбамі кожнага, хто сустрэўся на яго шляху. Так ён дабраўся да самага края свету. Тут Чараўнік збіраўся адпачыць ад сваёй бесперапыннай працы. Аднак убачыўшы зусім непрыкметную птушку, ён нават абрадаваўся таму, што зможа і яе ператварыць у прыгажуню.
     Падумаўшы, мастак размаляваў шчочкі птушкі ў белы колер, грудку – у ярка-жоўты, крылцы – у сіні, а па галоўцы правёў шырокую палоску, быццам апрануў ёй чорны капялюшык. Птушачка – Сінічка радасна зазвінела тонкім галаском і паляцела ў лес. Ёй захацелася пахваліцца лясным жыхарам сваім новым сімпатычным адзеннем.
     А добры Чараўнік яшчэ доўга ствараў цуды, размалёўваючы чарадзейнымі фарбамі такія ж, як Сінічка, выпадкова згубіленыя на свеце жывыя істоты.
     
     Гэтая казка на рускай мове
17.06.14
Каталог TUT.BY Rambler's Top100