Зубраня-хакеіст - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Зубраня-хакеіст
Зубраня-хакеіст
Аднойчы ў сям'і Белавежскіх зуброў нарадзілася на свет маленькае Зубраня. Бацькі проста не маглі нарадавацца на сваё дзіця. Іх жыццярадасны сыночак вельмі хутка падрастаў ды яшчэ станавіўся такім моцным і спрытным!      – Ён у вас сапраўдны Волат! – дзівіліся ўсе сваякі. – Сілы нямеранай!
     А самы мудры стары Зубр, галоўны ў сямействе Белавежскіх зуброў, казаў:
     – Гэта добра, што ў нас расце такое Зубраня. Значыць, будзе і мне дастойная змена.
     Зубраня часта чула гэтыя гутаркі, але не задумвалася аб дарослым жыцці. Яно ўсё яшчэ была дзіцём, хоць і не такім, як усе астатнія дзеці. І як маляняці, яму хацелася скакаць, бегаць, гуляць у розныя гульні са сваімі сябрамі. Але як жа з імі пагуляеш, калі Зубраня такое вялікае, на галаву вышэйшае, мацнейшае і нават спрытнейшае за ўсіх астатніх зубранят.
     Маладому Белавежскаму Волату не цікава было гуляць з маляўкамі. Пачаў ён уцякаць далёка ў пушчу, скакаць там праз равы, узбірацца на ўзгоркі, раўці на ўсю акругу ад радасці! Аднак тым самым ён прычыняў масу нязручнасцяў усім жыхарам Белавежскай пушчы. Сталі прыходзіць да мамы Зубрыцы скаргі на яе сынка. Маўляў, вельмі жвавы ваш сынок. Усіх дзяцей і нават дарослых палохае. Вы бы аддалі яго куды-небудзь у спорт. Няхай бы там спаборнічаў з іншымі асілкамі.
     Пачуў зоркі Арол усе гэтыя гутаркі і прапанаваў маме Зубрыцы:
     – Аддайце яго ў хакей. Там патрэбныя такія моцныя і адважныя спартсмены. Вывучыцца, зможа абараняць гонар нашай пушчы.
     Вось так Зубраня пачала займацца спортам. І, відаць, вельмі нядрэнны хакеіст з яго атрымаўся. Уся Белавежская пушча ганарыцца сваім Волатам!
     
     Агучванне казкі – Лікі Пташук
     
     Гэтая казка на рускай мове
04.03.14
Каталог TUT.BY Rambler's Top100