Цікаўны (апавяданне) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Цікаўны (апавяданне)
Цікаўны (апавяданне)
Усе маленькія дзеці аднолькава бываюць непаслухмяныя. Яны такія дурненькія, за імі трэба пільна наглядаць.      Неяк у вёсцы я працавала ў гародзе. Гляджу, трава заварушылася і зашамацела. Вырашыла, што гэта мыш ці жаба. Але ж, не. Гляджу, нечы носік высунуўся з травы. Прыгледзелася, ды гэта ж вожык! Такі малюсенькі! І як ён сюды прыйшоў? Вось які цікаўны! Уцёк ад мамы!
     Справа была вячэрняя. Куды зараз яго ў лес несці! Ды і дзеці набеглі на вожыка паглядзець. Панеслі яго ў хату. Пасадзілі ў скрынку з-пад абутку. Далі малака. Так ён там да світання і праседзеў. А раніцай дзеці аднеслі яго ў лес. Я сама не хадзіла, а дзеці распавядалі, што вожычыха ўжо шукала малога і сама з лесу перабегла на дарогу да вёскі. Відаць ішла па слядах.
     І матулі ўсе аднолькавыя. Хвалююцца за сваіх дзяцей.
     
     Гэты аповед на рускай мове
11.02.14
Каталог TUT.BY Rambler's Top100