Сонейка і Месяц (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Сонейка і Месяц (казка)
Сонейка і Месяц (казка)
Дзесьці на мяжы Зямлі жывуць жоўтае, нібы яечны жаўточак, Сонейка і белы, як малако, Месяц. Іх хаты размешчаны побач адна з адной. У Сонейка хатка з блакітным дахам у маленькія аблачыны, а ў Месяца – з чорным, у срэбныя зорачкі. І хоць Сонейка і Месяц жывуць недалёка адзін ад аднаго, але яны чамусьці ніколі не сустракаюцца разам.      Сонейка, як ранні Пеўнік, устае на досвітку і ўзлятае на цёмнае неба, каб асвятліць яго край аранжавым колерам. І тады ўсе кажуць, што на небе ўзышла зара. Цэлы дзень Сонейка ходзіць па блакітным небе, а Месяц тым часам спіць у сваёй хатцы і бачыць салодкія сны.
     І толькі ўвечар, калі стомленае Сонейка вяртаецца дадому, каб адпачыць да світання, срэбраныя Зорачкі выглядваюць у цямнеючым небе і будзяць гэтага соню. Месяц прачынаецца і хуценька ўзлятае на небасхіл. Бывае, што Зорачкі забываюць яго разбудзіць, і тады Месяц можа праспаць усю ноч і зусім не з'явіцца на небе.
     
     
     Казку чытае Ліка Пташук
     
     Гэтая казка на рускай мове
14.01.14
Каталог TUT.BY Rambler's Top100