Святло Віфлеемскай зоркі (аповед) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Святло Віфлеемскай зоркі (аповед)
Святло Віфлеемскай зоркі (аповед)
Кожны раз на Каляды ў небе запальваецца Віфлеемская зорка. Яна пасылае сваё святло ва ўсе куткі Сусвету, а самыя яркія і гарачыя праменьчыкі адпраўляе на Зямлю, туды, дзе дзве тысячы гадоў назад нарадзіўся Ісус Хрыстос. Нябёсы даносяць гэта святло, і на Каляды яно азарае Зямлю. Кожны чалавек можа ўбачыць святло Віфлеемскай зоркі ў Калядную ноч. А маленькія дзеці з адкрытымі і добрымі сэрцамі, бясконца ўлюбёныя ў Бога, бачаць гэтае святло лепш за ўсіх. Яны нават адчуваюць яго цяпло. Яно пранікае ў іх чыстыя душы і дорыць ім бясконцую Радасць і Шчасце быцця.      Вось чаму дзеці так любяць гаварыць пра Віфлеемскую зорку, складаць пра яе песні і казкі, маляваць на карцінах і вышываць на тканіне. Дзеці адчуваюць, што святло Віфлеемскай зоркі, яе Чароўнае ззянне дорыць ўсім Бог. У святую Калядную ноч разам са святлом Віфлеемскай зоркі да ўсіх людзей на Зямлі зыходзіць Божы дар, Яго любоў, Яго дапамога, Яго падтрымка.
     
     Гэты аповед на рускай мове
7.01.14
Каталог TUT.BY Rambler's Top100