Добры Лунік - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Добры Лунік
Добры Лунік
Як толькі настае вечар, і Сонца апускаецца за гарызонт, на небе з'яўляюцца Месяц і яго дружок Лунік. Месяц ярка свеціць, таму ён ўсім вельмі добра бачны. А маленькага чараўніка, Луніка, нідзе не відаць. Ён празрысты, як хуткі Ветрык. Аднак, выпадкова можна дзе-небудзь заўважыць Луніка з тонкай срэбнай палачкай у руцэ. Як толькі ён дакранецца кончыкам гэтай чарадзейнай палачкі да хлопчыка ці дзяўчынкі, тыя хутка засынаюць. Лунік зорка сочыць за ўсімі дзеткамі і дапамагае заснуць тым малым, у якіх гэта дрэнна атрымліваецца.      Вось і цяпер у вялікім шматпавярховым доме не спіць Алёнка ў сваім маленькім ложачку. Мама калыша і люляе яе, а яна ўсё ніяк не можа заплюшчыць свае вочкі. Лунік заўважыў малую, паціху падляцеў да яе ложачка. "Дзінь!" − ён ледзь дакрануўся чарадзейнай палачкай да Алёнчынай галоўкі, і дзяўчынка тут жа заснула. Яе сабачка Кузька таксама ніяк не ўляжацца на сваім кілімку. "Дзінь!" − і Кузька спіць.
     Як жа цікава быць чараўніком і ўкладваць малянят спаць!
     За акном позні вечар. Усе людзі кладуцца спаць, каб раніцай устаць адпачыўшымі. А клапатлівы Лунік спяшаецца да маленькіх няўрымслівых дзетак і дапамагае ім хутка заснуць.
     
     p.s. казку чытае Ліка Пташук
     
     Гэтая казка на рускай мове
19.03.13
Каталог TUT.BY Rambler's Top100