Цёмнае пакрывала Ночы (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Цёмнае пакрывала Ночы (казка)
Цёмнае пакрывала Ночы (казка)
Скончыўся светлы Дзень. Настае Ноч. Яна паступова накідвае сваё лёгкае, але вельмі цёмнае пакрывала, на зямлю. Вось Ноч ужо ахутала вялікія гарады і маленькія мястэчкі, лясы, рэкі і азёры. А хаты, дзе ляглі спаць маляняты, яна ахутвае асабліва асцярожна і акуратна: спачатку дахі, потым сцены, вокны і дзверы. Ноч не пакідае ніводнай шчылінкі, клапоцячыся пра тое, каб у хаты не змаглі незнарок пракрасціся якія-небудзь нядобрыя людзі ці злыя чараўнікі. Яна дорыць дзецям прыемны салодкі сон і засцерагае іх супакой. Ціхая Ноч з добрымі вачамі спявае голасам ласкавага ветрыка: "Люлі-ляй, люлі-ляй!" І дзеці спакойна спяць. Побач з імі на коўдрах і падушках мірна пасапваюць іх любімыя цацкі. Вакол ціха-ціха і вельмі цёмна. Толькі святло самых яскравых Зорачак і Месяца прабіваецца скрозь цемру начнога пакрывала.      А калі надыдзе раніца, і з цемры выгляне Сонейка, Ноч таксама лёгка і непрыкметна, як накінула, зніме з зямлі чароўнае цёмнае пакрывала. І тады ўвесь свет пачне прачынацца. Птушкі заспяваюць ранішнія песні, а дарослыя прымуцца за ранішнія справы. І толькі потым мамы і таты разбудзяць сваіх маленькіх дзетак.
     
     Гэтая казка на рускай мове
16.03.13
Каталог TUT.BY Rambler's Top100