Хто прачынаецца раней за ўсіх? - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Хто прачынаецца  раней за ўсіх?
Хто прачынаецца раней за ўсіх?
На досвітку Сонейка пачало ўсіх будзіць. Далікатна пагладзіла сваім праменьчыкам белы Рамонак, што рос ў полі. Рамонак прачнуўся, павярнуў галоўку да Сонейка і прамовіў:      − Добрай раніцы, дарагое Сонейка!
     А на лясной палянцы ўжо расплючшыла вочкі румяная Сунічка і ласкава ўсміхнулася Сонейку:
     − Добрай раніцы, мілае Сонейка!
     Рабiна, а за ёй Бярозка, прачнуўшыся, зашамацелі сваімі лісточкамі:
     − Добрай раніцы, чырвонае Сонейка!
     Конік падскочыў высока-высока з травы, вітаючы Сонейка:
     − Добрай раніцы, прамяністае Сонейка!
     Мурашка падставіла сонечным праменьчыкам свой малюсенькі пузаты бачок:
     − Добрай раніцы, цёпленькае Сонейка!
     Вавёрачка скокнула на галінку хвоі і ўзмахнула пухнатым хвосцікам:
     − Добрай раніцы, ласкавае Сонейка!
     Зайчык натапырыў вушкі, весела ўсміхнуўся, паказваючы Сонейку свае вострыя зубкі:
     − Добрай раніцы, вясёлае Сонейка!
     Вялікая бурая Мядзведзіца вывяла з бярлогі на святло сонных медзведзянятаў:
     − Добрай раніцы, светлае Сонейка!
     Жаўрук, хоць і маленькая птушачка, а падняўся высока-высока ў неба і праспяваў гучна-гучна:
     − Добрай раніцы, выдатнае Сонейка!
     Вось толькі Сава ды Лятучая Мыш схаваліся ад Сонейка і ніяк не жадаюць расплюшчваць свае вочкі. Усю ноч яны лёталі па лесе, а цяпер моцна спяць і бачаць салодкія сны.
     
     Гэтая казка на рускай мове
11.03.13
Каталог TUT.BY Rambler's Top100