Ранішняе Сонейка (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Ранішняе Сонейка  (казка)
Ранішняе Сонейка (казка)
Яшчэ зусім цёмна, а Сонейка ўжо прачнулася. Аднак, як яму неахвота ўставаць! Ясныя вочкі ніяк не расплюшчваюцца.      Клапатлівая Птушачка-Невялічка тут як тут, спрабуе яго абудзіць:
     − Уставай, Сонейка! Калі ласка, расплюшчы свае вочкі!
     І толькі пасля гэтага Сонейка адплюшчыла адно вочка, потым другое, салодка пацягнулася са сну. Паглядзела на свае праменьчыкі-касічкі. А яны растрапаліся зусім!
     Разаслала Сонейка праменьчыкі-касічкі па лугах і палях. Першыя кветачкі і травінкі ўбачылі іх, пагладзілі і пацалавалі. Праменьчыкі расправіліся і паляцелі далей, роўненькія гладзенькія, такія прыгожыя, жоўценькія!
     − Рыжуха ты, Сонейка! − гарэзліва празвінела Птушачка-Невялічка і ў лес паляцела.
     Сонейка задумалася, але нічога не адказала.
     А яго праменьчыкі не зяваюць. Тут жа ўслед за Птушачкай-Невялічкай у лес заскочылі і разбудзілі ўсіх птушак.
     Прачнуліся сінічкі і верабейкі, галкі і вароны, ластаўкі і чыжыкі, кулікі і канарэйкі. Убачылі ў небе Сонейка, страпянуліся і радасна заспявалі на ўсе свае звонкія галасы:
     
     Прывітанне, Сонейка, наша дарагое!
     Ты ж зусім не рыжае, а залатое!
     Будзем сустракаць цябе летам і зімой.
     І заўсёды сябраваць, Сонейка, з табой!
     
     Гэтая казка на рускай мове
28.02.13
Каталог TUT.BY Rambler's Top100