Калыханка - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Калыханка
Калыханка
Калі Сонца заходзіць за гарызонт, і на стомленую за дзень Зямлю спускаецца ноч, усе мамы і таты ўкладваюць сваіх дзетак спаць і спяваюць ім калыханкі.      Мама-курыца ў куратніку збірае пад крылы маленькіх жаўтаротых куранят і сагравае іх сваім цяплом. Птушкі ў гняздзечках люляюць маленечкіх птушанятак. Вавёрка ў дупле ўкладвае спаць няўрымслівых ваверчанят. Вось і мышаняты ў норцы ўткнуліся сваімі носікамі ў маму, сагрэліся і засынаюць. Медзведзяняты ў бярлозе ўлегліся ля матулі-мядзведзіцы і сапуць носікамі. Кацяняткі прыціснуліся да матулі-кошкі і слухаюць яе ласкавую песеньку-мурлыкаўку, заплюшчыўшы вочкі.
     Паступова ўсё змоўкла, і ўсе заснулі. Заснулі дзеці, заснулі іх мамы і таты. Толькі Месяц у небе не спіць. Ён пасылае на Зямлю бліскучыя срэбныя званочкі. І тады на соннай Зямлі раздаюцца вельмі ціхія далікатныя і ласкавыя гукі:
     −Дзінь-дзінь, дзінь-дзінь, дзінь-дзінь!
     Гэтая калыханка таты Месяца прызначана любай дачушцы Зорачцы. Яна ж, укрыўшыся пялёсткамі вялікіх кветак і пабліскваючы яркімі бачкамі, засынае на лясной палянцы. А раніцай, гэтая Зорачка, як самая ранняя птушачка, успырхне і паляціць высока ў неба, каб лётаць там да самага вечара. Вечарам жа, стомленая, яна зноў уляжацца на кветкавай палянцы і засне да світання пад калыханку свайго таты-Месяца:
     Люлі-ляй, люлі-ляй,
     Спі, малая, засынай!
     Будзеш ты вялікаю
     Зоркай прамяністаю.
     
     
     p.s. казку чытае Ліка Пташук
     
     Гэтая казка на рускай мове
2.02.13
Каталог TUT.BY Rambler's Top100