Як Сонейка выкупалася ў рацэ - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Як Сонейка выкупалася ў рацэ
Як Сонейка выкупалася ў рацэ
Павяла мама Качка сваіх дзетак, маленькіх качанят, на раку купацца.      − Вы, дзеткі, добра памыйце ў вадзіцы свае лапкі і крылцы! − сказала мама-качка. − Паглядзіце, як гэта раблю я!
     І качка нырнула ў ваду, а потым пачала чысціць пярынкі дзюбай. Паслухмяныя качаняты тут жа сталі плюхацца ў вадзе і церабіць дзюбкамі свае маленькія крылцы.
     − Вось цяпер мы ўсе чыстыя, − пахваліла Качка малянят і павяла іх з вады назад, на бераг.
     Аранжавае Сонейка глядзела з неба і бачыла, як Качка з качанятамі мыюцца ў рачной вадзе. Яму таксама захацелася выкупацца.
     − Якое ж я бруднае! Гэта ад таго, што я ніколі не мылася! − пасароміла сябе Сонейка і апусцілася з неба ўніз, да ракі.
     Але вельмі гарачаму Сонейку было боязна ныраць у халодную ваду.
     − Я толькі ножкі памыю, − вырашыла яно і акунула іх у раку.
     Як толькі Сонейка гэта зрабіла, вада побач з яго ножкамі зрабілася аранжавага колеру.
     − Ой! − здзівілася Сонейка. − Колькі ж з маіх ножак бруду выйшла!
     А дрэвы, што раслі па берагах ракі, слухалі Сонейка і непрыкметна пасмейваліся над ім. Яны ведалі, што ніякага бруду на ножках у Сонейка няма. Яно ж лётае ў небе, а не ходзіць па зямлі.
     Яго ножкі − гэта яркія праменьчыкі святла. Вось яны і бягуць па рацэ, асвятляючы ваду аранжавым святлом.
     
     Гэтая казка на рускай мове
2.02.13
Каталог TUT.BY Rambler's Top100