Каму патрэбна Сонца? - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Каму патрэбна Сонца?
Каму патрэбна Сонца?
     
Выраслі ў бабулі пад акном два браты − Сланечнікі. Пялёсткi ў іх жоўценькiя, як само Сонейка, а асяродак абсыпаны чорнымі семачкамі. Добра ім на цёплым ветрыку разгойдвацца і глядзець па баках. Ножкі-сцяблінкі ў іх доўгія, а з вышыні ўсё далёка відаць. Можна паназіраць за качкамі, што плаваюць на рэчцы і за гусакамі, што ходзяць важна па беражку. Можна нават паглядзець угару і ўбачыць там блакітнае неба, яркае Сонейка і Ластавак, якія кружаць над бабулінай хатай.      Усміхаюцца рыжыя Сланечнікі, песенькі спяваюць і зусім не заўважаюць, як журыцца ў хаце на падаконніку Вазон. Увесну бабуля пасадзіла ў яго Ружу, але Ружа і не думае зацвітаць. А чаму − не вядома. Глядзіць Вазон у акно, бачыць там яркія Сланечнікі і ледзь не плача. Чаму яго Ружа не цвiце? Але бабуля хутка заўважыла непарадак і пераставіла Вазон з Ружай на тое акно, у якое больш заглядвае Сонейка. І праз два тыдні на радасць Вазону Ружа расцвіла!
     Аказваецца, усім патрэбна Сонейка, а не толькі тым, хто расце ў гародзе.
     
     p.s. казку чытае Ліка Пташук
     
     Гэтая казка на рускай мове
27.01.13
Каталог TUT.BY Rambler's Top100