Навагоднi карнавал - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Навагоднi карнавал
Навагоднi карнавал
Набліжалася самае доўгачаканае свята – Новы год. Гэта азначае, што ў дзяцей будзе Ёлка і вясёлы карнавал!      Хлопчыкі і дзяўчынкі рыхтавалі карнавальныя касцюмы. У ноч пад Новы год іх Ёлка запаліла свае чароўныя агеньчыкі, і дзеці закруціліся вакол яе ў вясёлым карагодзе. Гучала музыка, усе танцавалі і спявалі. Гэта былі Вавёрка і Зайка, Мядзведзь і Ліса, Тыграня і Сланяня, Малпачка і Папугай, Кот і Мышка, Шэры Воўк і Чырвоная Шапачка, Бураціна і Мальвіна, Чабурашка і Кракадзіл Гена, Доктар Айбаліт і Мюнхаузен, злая Ведзьма і Кашчэй Бяссмяротны, маленькая Дзюймовачка і Васіліса Прыгожая, Прынц і Папялушка ў крыштальных чаравічках. Вядома, усе яны былі не сапраўдныя. Карнавальныя касцюмы звяркоў і казачных герояў зрабілі самі дзеці.
     Але ў чароўную навагоднюю ноч усё казачнае становіцца сучаснасцю. І дзеці ведалі гэта. Ім так прыемна было ператварыцца, хоць на адну ноч, у любiмых казачных герояў. Вось толькі ніхто з іх не ведаў, што не толькі на Зямлі сустракаюць Новы год. Яго сустракаюць і на небе – зоркі, Месяц і беласнежныя воблакі.
     У навагоднюю ноч адно маленькае снежнае Волбачка ўбачыла з вышыні блiскучыя агеньчыкі навагодняй Ёлкi і вырашыла спусціцца ўніз на зямлю, каб адсвяткаваць Новы год разам з дзецьмі. Волбачка плаўна апусцілася ўніз і пабегла да дзяцей, каб патанцаваць і павесяліцца каля святочна ўпрыгожанай Ёлкі. Але, які карнавальны касцюм выбраць для сябе, Волбачка не ведала. Яму, зробленаму са снега, было лёгка стаць кім заўгодна. І яно стала Трусам!
     Снежны Трус скокнуў у карагод і пачаў танцаваць вакол Ёлкі. Але дзеці адразу разгадалі яго тайну.
     – Трус не сапраўдны! Ён снежны. І навошта нам такі Трус? У нас ёсць сапраўдны Трус! – яны паказвалі на свайго карнавальнага Труса.
     "Тады я стану Мішкай…", – вырашыла снежнае Волбачка і ператварылася ў белага Мядзведзя.
     – Гэты Мядзведзь зроблены са снега! – крычалі дзеці.
     – А вунь той сапраўдны! – яны паказвалі на карнавальнага Мішку.
     "Добра. Я буду Вожыкам…", – прыдумала снежнае Волбачка і ператварылася ў калючага белага Вожыка.
     – Што гэта за Вожык! Ён не сапраўдны, а снежны! – смяяліся дзеці.
     – Хто ж ты на самай справе? – спыталі дзеці ў снежнага Волбачка.
     – Я – снежнае Волбачка, хачу з вамі сябраваць і танцаваць вакол навагодняй Ёлкі, – папрасiла беласнежнае Волбачка.
     – Вось дык дзіва! У нашым карагодзе танцуе сапраўднае снежнае Воблачка! – дзеці с захапленнем глядзелi на яго.
     Вось так маленькае беласнежнае Волбачка зноў стала тым, кім заўсёды было. І ўсе дзеці паверылі яму. Таму што гэта было самае сапраўднае снежнае Волбачка. Адно з тых, што лётаюць узімку ў небе і сыплюць на зямлю цудоўныя белыя сняжынкі. Дзеці ўзялі яго за маленькія снежныя ручкі і закруцілі вакол Ёлкі ў самым дзівосным і чароўным Навагоднім карагодзе.
     
     p.s. карцінка да казкі мастачкі Анастасіі Балыш.
     
     Гэтая казка на рускай мове
30.11.12
Каталог TUT.BY Rambler's Top100