Лясныя музыканты - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Лясныя музыканты
Лясныя музыканты
Захацеў Зайка навучыцца спяваць, як спяваюць птушкі. Але не змог. Голас у яго аказаўся ціхі і зусім не звонкі. Што ж рабіць? Задумаўся Зайка. Параілі яму Сiнiчка з Канарэйкай навучыцца iграць на якiм-небудзь iнструменце, раз ужо спевака з яго не атрымалася.      Пайшоў Зайка на музычны кірмаш і купіў сабе жалейку. Ідзе, дудзіць, а ўвесь лес яго слухае. Дрэўцы схіляюць да Музыкі свае галінкі і пляскаюць лісцікамі, як у далонькі. Добра iграе Зайчык!
     Пачуў Музыку Мядзведзь. І яму захацелася навучыцца на чым-небудзь iграць. Хоць рыкаць ён умее гучна, але рыканне – гэта не песня. Купіў Мішка баян, і неўзабаве лес пачуў і яго iгру.
     – Нядрэнна ў цябе атрымліваецца! – сказаў Дзяцел. – Вось я, хоць і не спяваю, але стукаць умею. Буду барабаншчыкам!
     – Цікава! – запярэчыла яму Вавёрачка. – Кім тады ў вашым ансамблі буду я?
     – Выбірай, Вавёрачка! Яшчэ шмат iнструментаў не занята. Калi хочаш – iграй на балалайцы, – сказаў Зайка.
     – А што? І буду iграць! Вы думаеце, што я не змагу? – вільнула пухнатым хвастом Вавёрка. І ўжо праз тыдзень у лесе пачуўся звон струн яе балалайкі.
     Так адзiн за адным усе звяры навучыліся iграць на якіх-небудзь музычных iнструментах. Нават Мышка і Вожык не памыліліся – на губных гармоніках iграюць нядрэнна.
     Што ж вы думалі? Толькі птушкі спяваюць у лесе?
     Няхай зараз і яны паслухаюць, як iграе лясны ансамбль музычных iнструментаў. І калі птушкам спадабаецца гэтая музыка, яны, вядома ж, падпяюць лясным музыкантам.
     
     
     Гэтая казка на рускай мове
3.11.12
Каталог TUT.BY Rambler's Top100