Незабудка (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Незабудка (казка)
Незабудка (казка)
     
     Што падорана, не губляй! А страчана - не шкадуй! Гэты хлопец ва ўваходу ў рай ужо стаміўся ад слёз і сопляў. Але ён бачыць нас наскрозь, і ён не будзе нам спяваць псалмы. Ён нам задасць толькі адно пытанне: ці былі МЫ, ці кахалі МЫ?
     Леся Ўкраінка.
     
У адным вялікім горадзе жыл-пажываў малады хлопец – сімпатычны, недурны, сціплы. Усё ў яго было добра – праца, сябры, толькі вось сяброўку жыцця ён ніяк не мог знайсцi. Не хацеў хлопец жаніцца без кахання, а яно ніяк не сустракалася на яго шляху.      Давялося неяк яму ўлетку паехаць у адзін горад у камандзіроўку. Дарога была няблiзкая. Ехаў ён, ехаў на машыне, а тут ужо цямнець стала. Па дарозе ўздоўж лесу хлопец убачыў вёску і вырашыў папрасiцца да каго-небудзь на начлег. Пастукаўся ў хату, дзе яшчэ гарэла святло. Дзверы яму адчыніла маладая дзяўчына. Дала прытулак, накарміла і палажыла спаць у пакоі для гасцей. Прыгожая, але вельмі сціплая, яна адразу ж спадабалася гарадскому хлопцу. Раніцай, ён адправіўся ў дарогу, але сваю выпадковую знаёмую ніяк не мог забыць і ўвесь час думаў пра яе. Вяртаючыся да дому, хлопец ізноў заехаў да яе. А убачыўшы добры і прыветлiвы позірк, адразу зразумеў, што закахаўся.
     Цэлы год ён пісаў ёй пісьмы, а потым прыехаў і застаўся ўжо на некалькі тыдняў. Яны часта гулялі ў лесе. Дзяўчына збірала букецікі лясных кветак і напявала нейкую добрую і ласкавую песеньку. Хлопец не мог адарваць ад яе закаханых вачэй. І, нарэшце, вырашыўся – прызнаўся ў каханні і прапанаваў выйсці за яго замуж. Яна вагалася. Тады ён пакляўся ёй у вернасці і каханні на ўсё жыццё.
     Перад вяселлем паехаў хлопец з нявестай да сваіх бацькоў у другi горад, каб папрасiць благаславення. Але тыя, убачыўшы наіўную прасцячку, не дазволілі яму жаніцца.
     – І абраў жа ты нявесту! – сыпалі яны на сына свае папрокі. – Колькі прыгажунь вакол у горадзе – багатыя, разумныя, адукаваныя. А ты выбраў неадукаваную дурнiчку. Вось паглядзіш! Табе хутка стане з ёй сумна.
     Пад бацькоўскім напорам вырашыў хлопец адмовіцца ад сваёй выбранніцы. "Нічога, знайду сабе яшчэ лепш і мілей", – думаў ён. Праз некаторы час сустрэў іншую дзяўчыну, такую ж, як ён сам, гарадскую, прыгожую і адукаваную. Яна нарадзіла яму сына. Але праз некалькі гадоў хлопец зразумеў, што памыліўся, паспешна жаніўшыся. Жонка не разумела яго, ён яе, сумеснае жыццё не склалася. Давялося растацца, хоць сына ён не забываў.
     Праз некалькі гадоў хлопец успомніў пра кінутую ім калісьці каханую дзяўчыну. Пачуцці да яе зноў разгарэліся ў яго сэрцы. Зразумеўшы, што яна, мабыць, і была яго суджанай, яго палоўкай, вырашыў хлопец адшукаць тую дзяўчыну, каб папрасiць прабачэння і, магчыма, застацца з ёй назаўсёды.
     Аднак, прыехаўшы ў той самы раён, дзе калісьці сустрэўся з каханай, ён знайшоў яе хатку забітую і закінутую. Людзі яму расказалі, што пасля яго ад'езду дзяўчына прахварэла ўсю зіму, але вясною, паправіўшыся, пачала часта сыходзіць у лес. Яна прападала там цэлымі днямі, а ўвечар прыносіла ў хату вялікія букеты лясных кветак. Аднойчы дзяўчына пайшла і не вярнулася. Колькі не шукалі яе, не змаглі знайсці. Пагаворваюць, што маладзіца прасіла лясную Фею ператварыць яе ў незабудку. Людзі заўважылі, што пасля таго кожны год у гэтым лесе ўсе палянкі ўкрываюцца блакітнымі незабудкамі. Кажуць, што ўсе кветкі на палянках палюбiлі дзяўчыну-незабудку і ў салідарнасць з ёй сталі незабудкамі.
     – Яны нават спяваюць песні! – тлумачылі хлопцу жыхары.
     Малады чалавек, выслухаўшы такі незвычайны расказ, не паверыў у гэта. Усё ж такі вырашыў ён адправіцца ў лес, туды, дзе, як яму казалі, растуць тыя самыя незабудкі. І сапраўды, усе палянкі ў лесе былі абсыпаны блакітнымі кветкамі!
     – Якая ж з іх мая? – думаў хлопец, усё яшчэ спадзяючыся адшукаць і вызваліць ад чар сваю каханую. Ён падыходзіў да кветак, узіраючыся ў іх прыгожыя тварыкі, але не мог зразумець, якая з іх яна, яго каханая дзяўчына. Толькі з кожным разам, усё выразней і выразней хлопец чуў ціхую пяшчотную мелодыю, якая данасiлася з лясных палян, і разумеў, што гэта тая самая – яе песня.
     Шмат разоў прыязджаў хлопец у гэтыя мясціны і хадзіў у лес. Але адшукаць сваю любую так і не змог. Страціўшы надзею, ён таксама, як і яна калісьці, стаў прасіць лясную Фею ператварыць яго ў кветку дзеля таго, каб быць заўсёды побач з каханай тут, у гэтым лесе. І аднойчы лясная Фея злітавалася над ім, ператварыўшы хлапчыну ў белы ландыш.
     З той пары кожную вясну у гэтым чароўным лесе на палянках можна сустрэць побач дзве неразлучныя кветачкі – выдатную блакітную незабудку і ледзь засмучаны, але вельмі пяшчотны і пахкі ландыш.
     
     Кветка на далонi красуе,
     Як любоў мая запаведная.
     Ты мяне запомнi такую.
     Я вясна твая першацветная.
     Песня.
     
     Гэтая казка на рускай мове
7.03.12
Каталог TUT.BY Rambler's Top100