Зорка Венера (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Зорка  Венера (казка)
Зорка Венера (казка)
     Зорачка мая,
     Светлая мая,
     Узімку і вясною,
     А ці снег мяце,
     А ці дождж ідзе,
     Ты заўжды са мною.
     \Песня. сл. В.Карызны\
     
Зямля застыла, укрыўшыся мяккім шалікам з бледнага туману. Надышоў час ціхай, але вельмі светлай ночы. У змрочным небе гарэла толькі адна Зорка. Але яе ззянне было настолькі моцным, што зірнуўшы на яе, ужо немагчыма было адарваць вачэй. Такім магічным здавалася гэта нябеснае святло.      А раніцай, як толькі ўзышло Сонца, на лясной сцяжынцы з'явілася незнаёмая дзяўчына. Яе прыгажосць адразу заўважылі пухнатыя елкі і стройныя бярозкі, пах яе доўгіх хвалістых валасоў тут жа адчуў ветрык, яе мяккія і лёгкія крокі – Зямля, а незвычайна прыгожай яркай сукенкай зачараваліся палявыя кветкі і трава. Птушкі пачулі яе звонкі голас, а вада ручайка прыняла цяпло яе далоняў.
     Дзяўчына ўмылася ключавой вадой і ўсміхнулася ўсім. Гэта была Багіня Кахання – Венера. Яна спусцілася з нябёсаў, з той самай яркай Зоркі, каб падарыць Зямлі сваю дабрыню і любоў. Яе ласкавыя рукі абдымалі лясы, лугі і палі, яе мяккія вусны цалавалі кветкі і крыніцы, яе прамяністыя вочы сагравалі халодныя снежныя горы і ледзяныя вадаспады. І не толькі ім Венера дарыла сваю пяшчоту. Усім жывым істотам яна аддала яе, упусціўшы іскру Кахання ў іх сэрца.
     І зараз, калі вельмі захацець, можна сустрэць Багіню Кахання на сваім шляху. Ад яе, нібы ад нябеснай зоркі, зыходзіць яркае ззянне. Толькі раз зазірнуўшы ў яе вочы, ты прасякнешся гэтым чароўным святлом, усё халоднае і змрочнае сыдзе ад цябе, саступіўшы месца цяплу, чараўніцтву і прыгажосці.
     
     
     Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
     Светлыя згадкі з сабой прывяла...
     Помніш, калі я спаткаўся з табою,
     Зорка Венера ўзышла.
     З гэтай пары я пачаў углядацца
     Ў неба начное і зорку шукаў.
     Ціхім каханнем к табе разгарацца
     З гэтай пары я пачаў.
     Але расстацца нам час наступае;
     Пэўна, ўжо доля такая у нас.
     Моцна кахаў я цябе, дарагая,
     Але расстацца нам час.
     Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
     У сэрцы любоў затаіўшы сваю;
     Кожную ночку на зорку дзівіцца
     Буду ў далёкім краю.
     Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
     Там з ёй зліём мы пагляды свае...
     Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
     Глянь іншы раз на яе...
     /Раманс. Максім Багдановіч/
     
     
     
     
     Мілы мой, любы, цябе я кахаю,
     Толькі не ведаю, дзе ты цяпер.
     Можа ў кімсьці цябе я пазнаю.
     Усюды са мной ты, павер.
     Будзем з табой мы под зоркамі разам
     Песню, што склаў ты, удваіх напяваць.
     Светлы пяшчотны твой позірк, каханы,
     Буду ў сэрцы хаваць.
     Час праляціць свежым ветрам над намі.
     Буду кахаць цябе моцна заўжды.
     Песні твае цешаць свет галубамі,
     Іх не кранаюць гады.
     /Далёкаму сябру. Прясвячаецца памяці Максіма Багдановіча/
     
     Гэтая казка на рускай мове
27.11.10
Каталог TUT.BY Rambler's Top100